Польская прэса зьвяртае ўвагу на зьмены ў беларускім заканадаўстве

2005 2005-12-07T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

“Турма за крытыку ўладаў” – пад такім загалоўкам зьмешчаны артыкул у нумары за 5 сьнежня аўтарытэтнага польскага штодзёньніка “Rzeczpospolita”. Газэта цытуе словы беларускіх апазыцыйных палітыкаў і грамадзкіх дзеячаў, якія згодна заяўляюць, што ўхваленыя напярэдадні палатай прадстаўнікоў папраўкі накіраваныя на тое, каб “здушыць любыя праявы апазыцыйнасьці ў выказваньнях беларусаў” і супярэчаць нават дзеючай цяпер канстытуцыі краіны.

“Цяпер улада можа пасадзіць у турму ўсіх, хто выступае супраць яе, а нават тых, хто недастаткова моцна яе падтрымлівае”, – піша “Rzeczpospolita”.

Польскі штодзёньнік адзначае таксама, што некалькі паправак да зьменаў у крымінальнае заканадаўства, якія прапаноўваліся ў часе слуханьняў, былі адкінутыя дэпутатамі, так што ўсё засталося дакладна так, як прапаноўваў ініцыятар зьменаў – цяперашні кіраўнік беларускай дзяржавы. Паводле “Rzeczpospolitej”, Рада Рэспублікі наўрад ці адважыцца заблякаваць папраўкі, бо большасьць яе сяброў прызначаныя Лукашэнкам.

Між тым “Gazeta Wyborcza” зьмясьціла артыкул з загалоўкам “Ці паўстала анты-СНД?”, у якім расказваецца пра стварэньне ў Кіеве шэрагам краінаў цэнтральнай і ўсходняй Эўропы Садружнасьці дэмакратычнага выбару.
“Новая арганізацыя, як казалі прэзыдэнты Юшчанка і Саакашвілі, не накіраваная супраць нікога. У распаўсюджанай напрыканцы саміту дэклярацыі гаворыцца аб тым, што арганізацыя будзе месцам для сталых захадаў на карысьць узмацненьня рэгіянальнага супрацоўніцтва і пашырэньня дэмакратыі і правоў чалавека. “Хаця пад такімі мэтамі падпісалася б напэўна кожная дзяржава, у тым ліку і аўтарытарныя Расея і Беларусь, Пуіцна і Лукашэнкі у Кіеве не было”, – напісала “Gazeta Wyborcza”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international