Прадстаўнікі грамадскасці заклікалі прэзідэнта аднавіць комплексную сістэму абароны насельніцтва ад радыяцыі

2010 2010-03-29T09:45:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/radioaktivnost-320.jpg

Адпаведны ліст Аляксандру Лукашэнку 25 сакавіка накіравалі старшыня сацыяльна-экалагічнага грамадскага аб'яднання "Цэнтр падтрымкі чарнобыльскіх ініцыятываў", член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прафесар Іван Нікітчанка, пісьменнік, кіраўнік Беларускага сацыяльна-экалагічнага Саюза "Чарнобыль" Васіль Якавенка і заснавальнік Беларускага камітэту "Дзеці Чарнобыля", урач Тамара Белавокая.

Як паведамляе БелаПАН, у лісце адзначаецца, што недаацэнкі наступстваў катастрофы прывяла да істотнага забруджвання глебаў на ўсёй тэрыторыі Беларусі. На думку аўтараў, каля 80% дозы апраменьвання людзі атрымліваюць праз забруджаныя прадукты харчавання, прычым аб'ём гэтых прадуктаў павялічваецца.

Аўтары ліста паведамляюць, што незалежныя навуковыя даследаванні медыкаў ўсталявалі "вельмі негатыўны ўплыў» хранічных малых доз радыяцыі на здароўе чалавека. Гаворка ідзе пра рост дзіцячай смяротнасці і колькасці нараджэння дзяцей з малой вагой, шырокім распаўсюджванні хранічнай паталогіі сярод дзяцей, зніжэнні функцыянальных магчымасцяў арганізма больш чым у двух трацін школьнікаў і памяншэнне працягласці жыцця, значным росце смяротнасці ад сардэчна-сасудзістай, цэрэбральнай і анкалагічнай паталогіі ў маладым узросце, а таксама аб прыкметным скарачэнні колькасці насельніцтва.

Падпісанты заклікаюць перагледзець канцэпцыю бяспечнага пражывання людзей на тэрыторыі, забруджанай радыенуклідамі, і адмяніць усе нарматыўныя дакументы адносна гэтага, выдадзеныя ў парушэнне Канстытуцыі, законаў і ўказаў. Прадстаўнікі грамадскасці лічаць неабходным аднавіць эфектыўную сістэму радыяцыйнага кантролю прадуктаў харчавання, забяспечыць вытворчасць на забруджаных тэрыторыях умоўна «чыстых» прадуктаў харчавання, што не дапускаюць назапашвання хранічнай унутранай паглынутай дозы.

Аўтары ліста прапануюць стварыць сістэму медыцынскага абслугоўвання з сталым назіраннем за станам кожнага пацыента, аказаннем аператыўнай дапамогі, забеспячэннем бясплатнымі медыкаментамі і неабходным санаторна-курортным лячэннем; арганізаваць вытворчасць прэпаратаў, якія блакуюць радыёнукліды і паскараюць іх вывад з арганізма; аднавіць сістэму выплат матэрыяльных кампенсацый за страчанае здароўе асобам, якія пацярпелі ад Чарнобыля, а таксама стварыць дзіцячы навукова-практычны цэнтр супрацьрадыяйыйнай абароны, паведамляе naviny.by.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international