Выбары ці прызначэнні?

2010 2010-03-29T07:58:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як распавяла карэспандэнту газеты абласной вертыкалі “Мінская праўда” першы намеснік начальніка ўпраўлення арганізацыйна-кадравай працы Менскага аблвыканкама Юлія Аскерка, у Менскі абласны Савет дэпутатаў зарэгістравана 79 кандыдатаў, у раённыя -- 804 і больш за ўсё - 3296 - у сельскія Саветы дэпутатаў.

Раней гэтая жа газета паведамляла, што ўсяго павінна быць абрана 60 дэпутатаў  у абласны Савет, 796 - у раённыя і Жодзінскі гарадскі і 3,4 тысячы - у Саветы першаснага ўзроўня.

Супаставіўшы гэтыя лічбы, можна прыйсці да высновы, што толькі выбары ў Менскі абласны Савет будуць мець бачнасць нейкай спаборнасці. У пераважнай большасці выпадкаў выбары ў раённыя і сельскія Саветы Менскай вобласці будуць выглядаць як прызначэнні дэпутатамі загадзя падабраных і ўзгодненых выканаўчай уладай кандыдатур.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international