Магілёў: Па-беларуску пасведчанне аб рэгістрацыі кандыдатам атрымаў адзін чалавек

2010 2010-03-26T22:11:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

26 сакавіка ў Магілёве ў актавай зале гарадскога выканаўчага камітэта адбылася выдача пасведчанняў зарэгістраваным кандыдатам у дэпутаты. Трэба адзначыць, што не ўсе прэтэндэнты на дэпутацкія месцы ў гарсавеце прыйшлі, каб іх атрымаць.

Адзіны з прысутных, хто атрымаў пасведчанне на беларускай мове, быў кіраўнік Магілёўскай абласной філіі Партыі БНФ Зміцер Салаўёў. Усім астатнім звесткі ў беларускамоўнай форме пасведчання аб рэгістрацыі ў якасці кандыдата у дэпутаты выдаваліся на рускай мове.

Актывіст незалежнага прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Аляксей Паўлоўскі спытаў у сакратара камісіі, дзе можна атрымаць план ідэалагічных гадзінаў, якія праводзяцца на розных прадпрыемствах і арганізацыях горада, на што атрымаў адказ – мы зусім іншая структура, звяртайцеся ў аддзел ідэалогіі.

“З-за таго, што дэмакратычныя кандыдаты не ведаюць плану ідэалагічных гадзінаў, якія праводзяцца напярэдадні выбараў у Магілёве на ўсіх дзяржаўных прадпрыемствах, гэта ставіць іх ў няроўныя ўмовы, бо праўладныя кандыдаты будуць скарыстоўвацца гэтымі гадзінамі, каб распавесці пра сябе і сваю праграму - адзначае Аляксей Паўлоскі, - а гарадскі аддзел ідэалогіі хавае гэты план”.

Самым незвычайным кандыдатам, які атрымаў пасведчанне аб рэгістрацы, стаў прадстаўнік БСДП (Грамады) Леанід Падбярэцкі, які з’яўляецца нашчадкам князёў Друцкіх-Падбярэцкіх.

Акрамя гэтага атрымаў пасведчанне аб рэгістрацыі грамадскі актывіст Яўген Андрэенка, які актыўна змагаецца за беларускасць горада ў шыльдах, помніках, назвах вуліц і г.д.

Як адзначыў каардынатар выбарчай кампаніі Магілёўскай абласной кааліцыі дэмакратычных сілаў Юрый Новікаў, “рэгістрацыю ў якасці кандыдатаў у дэпутаты прайшлі не ўсе дэмакратычныя вылучэнцы. Па сённяшняй інфармацыі, па Магілёву сярод дэмакратаў зарэгістравана 27 чалавек, па вобласці – 37”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international