Мінск: Пры рэгістрацыі маладога дэмакрата падвяла доля

2010 2010-03-26T21:49:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Намесніку старшыні моладзевай арганізацыі АГП “Маладыя дэмакраты” Аляксандру Сяргеенку 24 сакавіка выбарчая камісія Завадскога раёна г.Мінска адмовіла ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў па Ангарскай выбарчай акрузе № 2. Падставай адмовы, па меркаванні камісіі, з'явілася неўказанне Аляксандрам у дэкларацыі долі ў статутным фондзе юрыдычнай асобы, якая не пацверджаная акцыямі.

Моладзевы актывіст палічыў рашэнне камісіі незаконным і абскардзіў яго ў Мінскую гарадскую выбарчую камісію. Ён лічыць, што рашэнне аб адмове яму ў рэгістрацыі павінна быць адменена. У скарзе ён указвае: “Я з'яўляюся адзіным заснавальнікам (уласнікам) некамерцыйнай арганізацыі  - Моладзевая асветніцкая ўстанова “Грамадзянска-дэмакратычнае дзеянне”. У адпаведнасці з п.1 ст. 120 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь установай прызнаецца арганізацыя, створаная ўласнікам для ажыццяўлення ўпраўленчых, сацыяльна-культурных або іншых функцый некамерцыйнага характару і фінансуемая ім цалкам або часткова. Пункт 3 гэтага артыкула ўстанаўлівае, што асаблівасці прававога становішча асобных відаў дзяржаўных і іншых устаноў вызначаецца дзяржавай. У Рэспубліцы Беларусь ні ў Грамадзянскім кодэксе, ні ў іншых актах заканадаўства не ўстаноўлена патрабаванне наяўнасці статутнага фонду для ўстановы”. Да заявы А. Сяргеенка прыклаў копіі пасведчання аб рэгістрацыі некамерцыйнай арганізацыі “Моладзевая асветніцкая ўстанова “Грамадзянска-дэмакратычнае дзеянне” і яго Статуту.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international