Рэктар Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту Ўладзімер Шымаў адмовіўся сустрэцца з дэлегацыяй паслоў Эўрапейскага Зьвязу
07.12.2005.
Дэлегацыя паслоў Еўрапейскага Зьвязу мела намер абмеркаваць з рэктарам сітуацыю, што склалася вакол адлічэньня з ўнівэрсытэту студэнткі Тацьцяны Хома.Як паведаміла прэсавая служба пасольства Вялікай Брытаніі, кіраўнікі дыпламатычных місіяў краінаў Еўразьвязу выказалі занепакоенасьць абмежаваньнем правоў і свабодаў беларускіх студэнтаў. Яны выказалі шкадаваньне з прычыны абмежаваньня свабоды руху, што “супярэчыць міжнародным абавязкам краіны, аб прыхільнасьці якім яна заяўляе”.
Амбасадары выказалі спадзяваньне, што Тацьцяна Хома зможа працягнуць навучаньне ў БДЭУ.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








