2/3 дэпутатскага корпуса Акцябрскага райсавета плануецца змяніць на новых, але «сваіх» людзей

2010 2010-03-26T21:03:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Чакаецца ратацыя дэпутатскіх кадраў у Акцябрскім райсавеце (Гомельская вобласць). Гэта вынікае з публікацыі ў раённай газеце «Чырвоны кастрычнік». Газета піша, што ў Акцябрскі раённы Савет дэпутатаў зарэгістраваныя 35 чалавек - па колькасці там месцаў.

Старшыня Ламовічскага сельсавета Міхаіл Камзолаў зноў ідзе ў дэпутаты – у трэці раз. Раённая газета «Чырвоны кастрычнік» ужо прапіярыла кандыдата, даўшы яму газетную плошчу для рэкламы. У гэтым жа нумары «Чырвонага кастрычніка» газета пахваліла і бывалых дэпутатаў - як дырэктара КЖУП Леаніда Захарава, так і дэпутатаў-навабранцаў - да прыкладу, дырэктара КБО Вольгу Калыско.

Увогуле, паўторна - па другому і трэцяму разу за дэпутацкім мандатам адправіліся 11 чалавек, а 24 кандыдаты яшчэ не былі дэпутатамі райсавета, але ніхто не сумняваецца ў іх перамозе - пры канкурэнцыі 1 да 1. Прэтэндуюць на дэпутацкія мандаты начальнікі аддзелаў райвыканкама, намеснік старшыні райвыканкама, дырэктара сельгаспрадпрыемстваў, намеснікі начальнікаў розных службаў раёна — прынамсі, усе свае, увесь мясцовы начальніцкі «бамонд».

На паседжанні акруговай выбарчай камісіі Акцябрскай выбарчай акругі № 47 па выбарах у Гомельскі абласны Савет дэпутатаў 26-га склікання зарэгістраваныя кандыдаты ў дэпутаты Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў па Кастрычніцкай выбарчай акрузе № 47. Кандыдатамі сталі дзве жанчыны - генеральны дырэктар РУВП «Гомельхлебпрам» Наталля Верамеева (Гомель, беспартыйная, сума гадавога даходу за 2009 год - больш за 47 млн. рублёў, мае двухпакаёвую кватэру ў Жлобіне, двухпакаёвую кватэру ў Гомелі і двухпакаёвую кватэру ў Магілёве, дачу і зямельны ўчастак у г. п. Стрэшын Жлобінскага раёна), і Святлана Міхальчанка (пенсіянерка з Светлагорска, сябра Беларускай партыі левых «Справядлівы свет», сума гадавога даходу за 2009 год - больш за 5 млн. рублёў, мае чатырохпакаёвую кватэру ў Светлагорску).

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international