У Баранавічах не народ будзе вырашаць, а ўлада ўжо вырашыла (+ фота)

2010 2010-03-26T17:29:03+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/250310h-pasterytarkamisii-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Подготовленные комиссией бланки, с которыми  ходили \"проверять\" подписи

Подготовленные комиссией бланки, с которыми ходили \"проверять\" подписи

Баранавіцкія апазіцыйныя кандыдаты не могуць адысці ад шоку, які яны атрымалі 25 сакавіка падчас пасяджэння гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі пры рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў. Ва ўсіх 8-мі незарэгістраваных апазіцыйных кандыдатаў - Віктара Мезяка, Аляксандра Кабяка, Віктара Цяпіна, Галіны Ярашэвіч, Алега Малашчанкі, Мікалая Чарнавуса, Дзмітрыя Аўгуста, Рыгора Грыка - камісія выявіла “несапраўдныя” падпісныя лісты.

Як высветлілася на гэтым пасяджэнні, апытанні падпісантаў праводзілі двое ці трое сябраў камісіі. Яны пыталі ў людзей: самі падпісвалі падпісныя лісты ці хто-небудзь іншы? Калі чалавек адказваў, што сам падпісваў, то прадстаўнікі камісіі прасілі падпісацца на спецыяльна падрыхтаваным загадзя лісце, а потым, магчыма, і самі дапісвалі патрэбнае ім. Такім падманным чынам, а дзе і запалохваннем, і “праводзілі праверку” падпісных лістоў прадстаўнікі Баранавіцкай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі. Прычым трэба дадаць, што “праверцы” падлягалі толькі прадстаўнікі дэмакратычных сілаў. Такім чынам, у Баранавічах не народ будзе вырашаць каму стаць дэпутатам, а гэта ўжо вырашыла ўлада, не дачакаўшыся выбараў.

Назіральнік Сяргей Гоўша папрасіў старшыню камісіі Юрыя Шасцярнёва паказаць яму адну такую “заяву” Аляксандра Шчарбацэвіча. Вопытны назіральнік знайшоў яго подпіс у падпісным лісце за незалежнага кандыдата Мікалая Чарнавуса. Сяргей Гоўша сцвярджае, што і подпіс і дата пастаўлены адным почыркам і нават колер чарніла аднолькавы, але не такі, як іншыя запісы, зробленыя рукой сябра ініцыятыўнай групы. Назіральнік папрасіў сябраў камісіі паглядзець уважліва падпісны ліст, дзе стаіць подпіс Шчарбацэвіча і ўсё адразу робіцца зразумелым! Аднак старшыня  катэгарычна адмовіўся ад прапановы Сяргея Гоўшы, сказаўшы, што ў камісіі ёсць заява Аляксандра Шчарбацэвіча, а гэта важней, чым што-небудзь іншае.

Цяпер назіральнік С.Гоўша рыхтуе заяву ў пракуратуру і ў Цэнтральную камісію, дзе будзе патрабаваць правядзення падчарказнаўчай экспертызы і адмены нерэгістрацыі Мікалая Чарнавуса і іншых дэмакратычных кандыдатаў.

Але на пасяджэнні гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі 25 сакавіка атрымаўся яшчэ адзін  “збой”. Адзін з незалежных кандыдатаў у дэпутаты, дырэктар Баранавіцкай фірмы “АНДАТРА” Дзмітрый Аўгуст, прайшоўшыся да гэтага пасяджэння  па кватэрах грамадзянаў Копач Ніны, Ціхановіч Анатолія, Піваш Валянціны, Блахнік Таццяны, Шэцко Людмілы і іншых, ад якіх былі падробленыя камісіяй “заявы”, і  апытаў гэтых людзей пра тые, як рабілася праверка падпісных лістоў. Таму 25 сакавіка Дзмітрый Аўгуст прынёс на пасяджэнне камісіі свежыя заявы гэтых жа  падпісантаў аб тым, што менавіта яны самі ставілі і дату і подпісы ў падпісных лістах. Незалежны кандыдат запатрабаваў, каб яго заявы былі на камісіі разгледжаны (гл. фота).  

Але дзе там! У парушэнне Выбарчага кодэкса камісія адмовілася  разглядаць новыя заявы наогул. Дарэмна назіральнік Сяргей Гоўша папярэджваў сябраў камісіі аб крымінальнай адказнасці за падробкі дакументаў падчас выбараў. Камісія прагаласавала за неўключэнне Дзмітрыя Аўгуста ў спісы кандыдатаў, а заявы грамадзян не сталі і разглядаць! Яны сярдзіта глядзелі на “не сваіх” прысутных і казалі аб тым, што не трэба зацягваць час. А галоўны ідэолаг гарвыканкама, па сумяшчальніцтву яшчэ і сябра тэрытарыяльнай камісіі,  Таццяна Жытко сказала гістарычную фразу: “я есці хачу ўжо!”

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Заявления, предоставленные в комиссию  Дмитрием Августом, которые комиссия отказалась рассматривать
Спрэчка Дз. Аўгуста з старшынём камісіі Шасцярнёвым
Незарэгістраваныя кандыдаты А.Кабяк, В.Цяпін і Р.Грык

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international