Бабруйск: Эксперыментатар Міхаіл Ларчанка атрымае сёння пасведчанне кандыдата

2010 2010-03-26T16:46:39+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/larchanka_babrujsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Незалежны кандыдат Міхаіл Ларчанка

Незалежны кандыдат Міхаіл Ларчанка

Незалежны вылучэнец  Міхаіл Ларчанка, сябра БАЖ, бабруйскі журналіст і блогер, даведаўся сёння, што стаў кандыдатам.  Ён самастойна сабраў за сябе 78 подпісаў і пойдзе на выбары па акрузе № 78,  у якой знаходзіцца яго дом.

- Мне давялося збіраць подпісы і ў сваім  доме, дзе мяне ўсе ведаюць. Таму я хваляваўся, што не прайду, і людзі засыпяць мяне пытаннямі “чаму?” Але я прайшоў, і вельмі задаволены з гэтай нагоды. Гэтыя выбары для мяне – сацыяльна-палітычны эксперымент. Усе прывыклі бачыць кандыдатамі ў дэпутаты салідных, дарослых людзей. А мне цікава, колькі жыхароў акругі пажадаюць прагаласаваць за такога маладога “раздзяўбая” як я, - распавядае Міхаіл.

Зараз Міхаіл Ларчанка плануе ўзяцца за падрыхтоўку праграмы і агітацыйнай прадукцыі. У ёй малады кандыдат нічога не збіраецца абяцаць, бо “ўсе абяцаюць і нічога не робяць”. Міхаіл хоча акцэнтаваць увагу жыхароў акругі на важных праблемах і прапанавць шляхі іх вырашэння.  

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international