Светлагорскі раён: Восем кандыдатаў ад дэмакратычных партый

2010 2010-03-26T15:37:59+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сярод кандыдатаў у дэпутаты, якія зарэгістраваны ў Светлагорскім раёне, 8 прадстаўляюць дэмакратычныя партыі. Двум з партыйных вылучэнцаў выбарчыя камісіі адмовілі ў рэгістрацыі кандыдатамі ў раённы Савет.

Кандыдатамі ў дэпутаты Светлагорскага райсавета зарэгістраваны 6 прадстаўнікоў партыі “Справядлівы свет”: Сяргей Дайнека (выбарчая акруга № 13), Генадзь Жулега (выбарчая акруга № 16), Валянціна Конанава (выбарчая акруга № 18), Марат Петух (выбарчая акруга № 23), Уладзімір Коршун (выбарчая акруга № 27) і Святлана Міхальчанка (выбарчая акруга № 29). Акрамя таго, Таццяна Наскова з Аб’яднанай грамадзянскай партыі зарэгістравана кандыдатам па выбарчай акрузе №21, а Сяргей Шавяленка з партыі БНФ – па выбарчай акрузе № 24.

Раённая выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі Віктару Ахрамчуку з партыі БНФ і  Таццяне Юркевіч са “Справядлівага свету”. Пры зборы подпісаў за вылучэнне В. Ахрамчука, на меркаванне камісіі, у падпісных лістах частку датаў запісаў прадстаўнік ініцыятыўнай групы, а не самі выбаршчыкі. Што да Т. Юркевіч, то яна забыла ўказаць у дэкларацыі аб маёмасці аўтамабільны прычэп.

Некаторыя з гэтых вылучэнцаў зарэгістраваны кандыдатамі і ў Гомельскі абласны Савет: С. Дайнека (выбарчая акруга №55), Т. Наскова (выбарчая акруга №56), М. Петух (выбарчая акруга №57) і В. Ахрамчук (выбарчая акруга №58).

У цэлым на 40 выбарчых акругаў у Светлагорскі райсавет зарэгістраваны 50 кандыдатаў - гэта азначае, што толькі 10 з іх вылучаны не ад улады.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international