Гомельская вобласць: Адных кандыдатаў ад апазіцыі рэгіструюць, другіх - не

2010 2010-03-26T07:33:29+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/karta_gomelskaj_vobl.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Вядомы ўжо некаторыя вынікі рэгістрацыі кандыдатамі ў дэпутаты дэмакратычных актывістаў у Гомелі. Як паведаміў праваабаронца Анатоль Паплаўны, які прысутнічаў на паседжанні па рэгістрацыі кандыдатаў у якасці назіральніка, ад АГП і партыі левых «Справядлівы свет» былі зарэгістраваны кандыдатамі ў дэпутаты гарсавету ўсе вылучэнцы. Разам з тым старшыня камісіі не даў дазволу зачытаць заяву ад 10 сябраў кааліцыі АДС, якія адмовіліся ўдзельнічаць у выбарах, паколькі лічаць іх несвабоднымі і несправядлівымі. Таксама старшыня камісіі абвесціў, што не зарэгістраваны кандыдатамі ў дэпутаты гарсавету Канстанцін Жукоўскі і Зміцер Кутасаў (сябры незарэгістраванай партыі БХД, якія спрабавалі вылучыцца шляхам збору подпісаў), таму што, па словах старшыні, подпісы за іх былі падроблены. Пры гэтым старшыня адмовіўся прадставіць доказы сваіх словаў. Таксама, як стала вядома, не зарэгістравалі кандыдатамі ў дэпутаты гарсавета сябраў ствараемай партыі БХД Яўгена Якавенку і Дзмітрыя Лінкова. Але гэтыя ж людзі былі зарэгістраваны кандыдатамі ў дэпутаты абласнога савета.

Зарэгістравала камісія сябраў Руху «За свабоду» Зміцера Сцепанца і Дар'ю Сувораву, якія вылучаліся ў кандыдаты гарсавету шляхам збору подпісаў. Але ў Рэчыцы і Добрушы сябры Руху — Андрэй Стрыжак і Марк Саннікаў не былі зарэгістраваны кандыдатамі ў дэпутаты. Такім чынам, у Добрушы выбары дэпутатаў раённага савета будуць цалкам безальтэрнатыўныя — на 40 месцаў у райсавет была пададзена 41 заява, а з улікам нерэгістрацыі Саннікава ніякой канкурэнцыі там не будзе.

У Жлобіне два актывісты Руху «За свабоду» атрымалі рэгістрацыю кандыдатамі ў дэпутаты раённага савету. У Жлобіне таксама сталі кандыдатамі сябры АГП і «Справядлівага свету».

Было адмоўлена ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты абласнога савета сябру ствараемай партыі «БХД» Юрыю Клімовічу — з-за нібыта недакладных звестак у дэкларацыі аб маемасці.

Зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты гарсавету студэнта Тартускага ўніверсітэта, сябра АГП Ігара Случака, які вылучаўся па партыйнаму спісу. «Цікава, што ў Брэсце Аляксею Коўтуну адмовілі ў рэгістрацыі на той падставе, што ён вучыцца ў Гданьску. Мяне ж - хоць я і вучуся ў Эстоніі, зарэгістравалі. Відавочны двайны падыход », - пракаментаваў Случак.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international