Барысаў: Камісія выявіла непарадак у дэкларацыі пенсіянеркі

2010 2010-03-26T07:26:30+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pavelichalka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Барысаўская раённая выбарчая камісія зарэгістравала кандыдатаў у дэпутаты раённага Савета дваццаць шостага склікання ў апошні магчымы тэрмін - познім вечарам 25 сакавіка.

Кандыдатам у дэпутаты стаў сябра Партыі БНФ і актывіст руху “За Свабоду” Дзмітрый Бабіцкі. Камісія зарэгістравала таксама ў якасці кандыдатаў у дэпутаты раённага Савета трох сяброў партыі АГП -- Міхаіла Васільева, Алега Лыско і Сяргея Фірага. Аднак, па словах Міхаіла Васільева, яны, хутчэй за ўсё, падпарадкуюцца рашэнню з'езду партыі і здымуць свае кандыдатуры.

Не зарэгістраваная кандыдатам у дэпутаты пенсіянерка Тамара Каважэнка з Дымак, якая сабрала ў сваю падтрымку больш за паўтысячы подпісаў. На працягу многіх гадоў гэтая жанчына змагаецца за рашэнне праблемы падтаплення падворкаў жыхароў мікрараёна, заслужыла ў іх рэальны аўтарытэт, але, мабыць, змарыла сваёй актыўнасцю маючых уладу.

Пільныя сябры барысаўскай выбарчай камісіі ўгледзелі непарадак у запаўненні пенсіянеркай падатковай дэкларацыі. Яна ўказала ў сваім валоданні дом, але забылася аб зямельным участку, на якім гэты дом пабудаваны. Рашэнне выбарчай камісіі Каважэнка, відаць, абскардзіць.

Сярод тых, каго не зарэгістравала барысаўская  камісія кандыдатам у дэпутаты райсавета, Сяргей Білецкі, дырэктар "Свет ТВ", які прасоўвае лічбавае тэлебачанне ў горадзе. Гэты, відаць па ўсім, лаяльны да ўладаў бізнэсмэн, верагодна, усё ж не атрымаў санкцыі на сваё вылучэнне. У яго таксама выяўленыя парушэнні ў запаўненні падатковай дэкларацыі.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international