У Рагачоўскім раёне не зарэгістравалі вылучэнку ад “Справядлівага свету”

2010 2010-03-25T20:19:57+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Камісія па выбарах у Гадзілавіцкі сельсавет Рагачоўскага раёну не зарэгістравала кандыдатам у дэпутаты Ф. Паўлюкову з партыі “Справядлівы свет”. Яе сябры па партыі лічаць, што гэта здарылася з-за памылкі старшыні сельсавету.  

Распавядае Людміла Кабылянец, адна з рагачоўскіх сябраў гэтай партыі:

– Фёкла Паўлюкова вылучалася шляхам збору подпісаў. Мы запыталі ў старшыні сельсавету, а ён з’яўляецца і старшынём выбарчай камісіі, тэрыторыю выбарчай акругі, па якой вылучалася Паўлюкова. Ён даў нам спіс вуліц. Але аказалася, што некаторыя дамы на тых вуліцах адносяцца да іншых выбарчых акругаў. Такім чынам, частку подпісаў палічылі несапраўднымі, і не хапіла шасці подпісаў.

Старшынём Гадзілавіцкага сельсавету з’яўляецца Ісакоў Мікалай Уладзіміравіч.  Л. Кабылянец лічыць, што калі б ён назваў дакладную тэрыторыю выбарчай акругі, то у ініцыятыўнай групы Ф. Паўлюковай не было б праблем з колькасцю подпісаў:

– Хадзілі, збіралі подпісы  па глыбокім снезе. Хоць маглі б сабраць і шмат яшчэ, але ж спадзяваліся, што нам далі дакладныя межы акругі.

На жаль, Л. Кабылянец і яе сябры па партыі не могуць ведаць, ці ўсё правільна з межамі акругаў было ў тых кандыдатаў, за якіх збор подпісаў быў арганізаваны ўладамі.

24 сакавіка ў Рагачове адбыліся і паседжанні акруговых камісій па выбарах у Гомельскі абласны Савет. Сярод зарэгістраваных кандыдатаў у Рагачоўскай гарадской выбарчай акрузе № 53 – Ганна Губарэвіч з партыі “Справядлівы свет” і Уладзімір Надтачаеў, намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкаму.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

  

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international