Жлобін: Аднаму з дэмакратычных вылучэнцаў адмовілі ў рэгістрацыі

2010 2010-03-25T19:27:12+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Жлобінскім раёне кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых Саветаў зарэгістраваны 8 прадстаўнікоў дэмакратычных партый з 9 вылучаных. Адмоўлена ў рэгістрацыі Аляксандру Піліпенку, працоўная дзейнасць якога, на меркаванне выбарчай камісіі, не звязана са Жлобінскім раёнам.

Кандыдатамі ў дэпутаты раённага Савета сталі 6 прадстаўнікоў партыі “Справядлівы свет”: Аляксандр Аўсянікаў, Яўген Басарэўскі, Віктар Навуменка, Анатоль Сцепаненка, Валерый Рыбчанка і Валянціна Шакура. Яшчэ двое кандыдатаў – Марат Афанасьеў і Вадзім Бажкоў – прадстаўляюць Аб’яднаную грамадзянскую партыю.

– Што да Аляксандра Піліпенкі, то ён жыве ў суседнім раёне, – кажа В. Рыбчанка. – Ці звязана яго праца з нашым раёнам – пытанне, на мой погляд, спрэчнае, і тут рашэнне залежала ад стаўлення ўладаў.    

У Гомельскі абласны Савет балатуюцца Я. Басарэўскі і В. Рыбчанка – адпаведна па Стрэшынскай выбарчай акрузе № 33 і па Жлобінскай сельскай акрузе № 34, а таксама М. Афанасьеў – па Металургічнай выбарчай акрузе № 31. Стрэшынская акруга уключае ў сябе частку Жлобіна, г. п. Стрэшын і населеныя пункты Стрэшынскага пасялковага Савету, а таксама 12 сельскіх Саветаў цалкам і адзін часткова. Жлобінская сельская акруга ахоплівае частку Жлобіна і 3 сельсаветы; а Металургічная – адзіная акруга ў Жлобінскім раёне, якая цалкам размешчана ў раённым цэнтры.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international