Аштрафавалі навукоўцу Віталя Куплевіча

Навукоўцу-географа Віталя Куплевіча аштрафавалі за парушэнне правілаў знаходжання ў памежнай зоне. Ён быў затрыманы ў мястэчку Нача Вараноўскага раёну. Дактарант Варшаўскага ўніверсітэту, які даследуе з’яву вясковага рассялення на беларуска-польска-летувіскім сумежжы, прыехаў да калегі ў Начу з суседняй Радуні, дзе пражывае ўжо многа гадоў.

Надзвычайную ір’янасць у затрыманні выявіў прапаршчык памежнай службы Пётр Багрэц, які склаў адпаведны пратакол. Віталь Куплевіч мусіць заплаціць цяпер ажно 350 тысяч рублёў штрафу. Паводле словаў Куплевіча, ён збіраецца абскарджваць выпісаны яму штраф у судзе.

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Восточный корреспондент Свободу Алесю Беляцкому ! Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international