Магілёў: Старшыню Ленінскай раённай арганізацыі БСДП (Г) не зарэгістравалі

2010 2010-03-25T18:39:27+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dvihun_magiliou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старшыня Ленінскай раённай арганізацыі БСДП (Г) Андрэй Двігун

Старшыня Ленінскай раённай арганізацыі БСДП (Г) Андрэй Двігун

Старшыня Ленінскай раённай арганізацыі БСДП (Г) Андрэй Двігун паведаміў, што яго не зарэгістравалі ў якасці кандыдата ў дэпутаты.

- Сёння я звярнуўся ў гарадскую выбарчаю камісію, каб дазнацца, ці зарэгістравалі мяне ў якасці кандыдата ў дэпутаты, - распавядае Андрэй. - У камісіі мне паведамілі, што мяне не зарэгістравалі. Нагодай для гэтага стала несапраўднасць сямі подпісаў выбаршчыкаў.

А. Двігун адзначае, што яго каманда сабрала для яго вылучэння 90 подпісаў і за кожны з гэтых подпісаў ён ручаецца.

- Магло стацца так, што сябры гарадской выбарчай камісіі, калі спраўджвалі подпісы, аказвалі ціск на падпісантаў, з-за чаго некаторыя маглі адмовіцца ад сваіх подпісаў, - мяркуе Андрэй.

Кіраўнік мясцовай арганізацыі БСДП (Г) адзначае, што з гэтай нагоды будзе падаваць скаргу ў абласную выбарчаю камісію.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international