Усе кандыдаты ў дэпутаты ад БСДП (Г) у Менску зарэгістраваныя

2010 2010-03-25T16:25:56+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Тры сябры Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), якія прэтэндавалі на кандыдацтва ў дэпутаты на выбарах у мясцовыя Саветы ў Менску, былі афіцыйна зарэгістраваныя. Па словах Аляксея Сігаева, старшыні Менскай гарадской арганізацыі Грамады, было б дзіўна, калі б сацыял-дэмакратам адмовілі.

- І наша партыя, і яе актывісты праводзяць працу цалкам мірна і спакойна, - заўважыў Аляксей Сігаеў. - Таму ва ўлады не было прычынаў не рэгістраваць нашых кандыдатаў.

Старшыня сталічнай арганізацыі адзначыў, што з-за адсутнасці офіснага памяшкання на гэтых выбарах БСДП (Г) сутыкаецца з пэўнымі цяжкасцямі. У прыватнасці, узнікае праблема адсутнасці аператыўнай інфармаванасці сацыял-дэмакратаў пра ўнутраныя падзеі партыі. Тым не менш, падрыхтоўка да агітацыйнай працы з выбаршчыкамі актыўна працягваецца, і настрояў пра спыненне палітычнай барацьбы не назіраецца, дадаў Аляксей Сігаеў, распавёўшы пра  бліжэйшыя планы партыі.

Пры адзначэнні 92-ой гадавіны са дня абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі камітэт Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі 25 сакавіка вырашыў ушанаваць памяць людзей, якія ўнеслі немалы ўнёсак у справу дэмакратыі ў нашай краіне.

- Да пачатку афіцыйнага шэсця ў Дзень Волі мы адправімся на Кальварыйскія могілкі, каб ускласці кветкі на магілы сузаснавальніка  Грамады Вацлава Іваноўскага і Яна Баляслава Луцкевіча, бацькі Івана і Антона Луцкевічаў, якія стаялі ў вытокаў беларускай сацыял-дэмакратыі, - распавёў Аляксей Сігаеў. - Кветкі будуць ускладзены таксама ля помніка Максіма Багдановіча, прыхільніка БСДП (Г), і ля мемарыяльнай дошкі Алаізы Пашеквіч (Цёткі), якая таксама была сузаснавальніцай партыі.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international