Віцебшчына: У некаторых акругах ёсць альтэрнатыва

2010 2010-03-25T15:48:43+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/map_vitebsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Глыбокскім раёне Віцебскай вобласці створана 187 акругаў па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў. Па некаторых акругах вылучана па два і больш кандыдатаў у дэпутаты.

Так, па выбарах у абласны Савет па Падсвільскай акрузе №8 - Вольга Гінько, дырэктар УА "Празарокская агульнаадукацыйная сярэдняя школа" і Яўген Самсонаў, кіроўца ЖКГ.

Па выбарах у раённы Савет у Заводскай акрузе №15 Валеру Дулінскому, дырэктару Глыбокскага малочна-кансервавага камбіната, збіраецца супрацьстаяць актывіст партыі БХД Зміцер Лупач, працаўнік прыватнага выдавецка-рэкламнага ўнітарнага прадпрыемства "Прэфект-інфа". Але "гарачэй" за ўсё будзе ў Дзеркаўшчынскай  акрузе №17. Там на адно месца ў раённы Савет вылучаны тры кандыдата: Леанід Варыла, дырэктар Глыбокскага кансервавага заводу, а таксама альтэрнатыўныя грамадскія актывісты, працаўнікі ААТ "Канстанцінаў Двор" - механізатар Сяргей Паўловіч і кіроўца Зміцер Курцэвіч.

Сябра Аргкамітэта па стварэнні  партыі БСДП НГ Іван Юбко зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты ў Навалукомльскі гарадскі і ў Віцебскі абласны Саветы дэпутатаў па Навалукомльскай выбарчай акрузе № 28.

Кандыдатам у дэпутаты ў Віцебскі абласны Савет па Шаркаўшчынскай  выбарчай акрузе № 29 зарэгістравана актывістка Руху "За Свабоду" Тамара Карызна.

Усе зарэгістраваныя кандыдаты, якія прадстаўляюць апазіцыйныя рухі і/ці партыі, маюць у сваіх акругах моцных апанентаў ад улады.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international