Барысаў: Паседжанне раённага выбаркама перанесена

2010 2010-03-25T13:23:15+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Запланаванае на сёння  паседжанне Барысаўскай раённай выбарчай камісіі, на якім павінна адбыцца афіцыйная рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў 26-га склікання, нечакана перанесена з 17 на 18 гадзін. Магчыма, гэта рашэнне не звязана з святкаваннем у Менску Дня Волі.

Асноўная інтрыга гэтага паседжання - ці будзе зарэгістраваны ў якасці кандыдата раённага Савета  вылучаны шляхам збору подпісаў дэмакратычны актывіст Зміцер Бабіцкі - адзіны сябра партыі БНФ у Барысаве, што вырашыў удзельнічаць у выбарах.

Цікава таксама,  ці зарэгіструюць пенсіянерку Тамару Каважэнка, якая на працягу шматлікіх гадоў змагаецца з бяздзейнасцю ўладаў, не здольных вырашыць праблему падтаплення хат і падворкаў жыхароў Дымак.

Трое патэнцыйных кандыдатаў АГП ужо знялі свае кандыдатуры, падпарадкаваўшыся рашэнню партыйнага з'езду.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства