Салігорск: 38 з 40 акругаў -- безальтэрнатыўныя

2010 2010-03-25T08:55:47+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Салігорску скончылася рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты. Агулам заяўкі былі пададзеныя ад 47 асобаў. Чатыром было адмоўлена з прычыны парушэння парадку збору подпісаў, трое  з іх -- незалежныя вылучэнцы. Абкарджваць рашэнне камісіі яны не збіраюцца, хоць і лічаць яго палітычна матываваным.

Тым не менш, два незалежныя кандыдаты былі паспяхова зарэгістраваны. Аляксей Валабуеў і Віктар Яўмененка сваім удзелам фактычна стварылі канкурэнцыю на гэтых выбарах. Менавіта іх дзьве акругі з’яўляюцца альтэрнатыўнымі. На астатніх акругах вылучаецца па аднаму прэтэндэнту.

90 працэнтаў будучых пераможцаў – начальнікі ці намесьнікі начальнікаў дзяржаўных прапрыемстваў. Прыкладна палова кандыдатаў вылучаліся зборам подпісаў, астатнія былі падтрыманыя працоўнымі калектывамі. Ад палітычных партый толькі адзін кандыдат. Ён прадстаўляе праўладную “Партыю працы і справядлівасці”.

Варта адзначыць, што склад Савета дэпутатаў адновіцца на 80%. Толькі пяць сённяшніх дэпутатаў вылучаюць свае кандыдатуры паўторна. Іх акругі безальтэрнатыўныя.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international