Брэсцкі раён: Дзевяць вылучэнцаў ад “Справядлівага свету” не змаглі падаць дакументы на рэгістрацыю

2010 2010-03-24T17:05:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sm_img.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябры Дамачаўскай тэрытарыяльнай пасялковай  выбарчай камісіі адмовіліся прыняць у іх дакументы для рэгістрацыі кандыдатамі ў пасялковы Савет дэпутатаў. Паводле старшыні раённай арганізацыі партыі Анатоля Новіка, многія кандыдаты ад “Справядлівага свету” карыстаюцца павагай і маглі прайсці на альтэрнатыўнай аснове. Раней сябры партыі пры кожным скліканні траплялі ў склад пасялковага Савета. 

Інцыдэнт адбыўся яшчэ 15 сакавіка. Сябры партыі “Справядлівы свет” прыехалі падаваць дакументы на рэгістрацыю кандыдатамі ў дэпутаты ў Дамачаўскую тэрытарыяльную выбарчую камісію. На гадзінніку было18:55. Дзяжурныя - старшыня Галіна Янушчык і сябры камісіі Галіна Табала і Надзея Амельчук - адмовіліся прыняць дакументы, сцвярджаючы, што камісія ўжо завяршыла сваю працу. Прадстаўнікі “Справядлівага свету” заяўляюць, што маюць сведкаў, якія могуць падцвердзіць, што да заканчэння працы камісіі заставалася яшчэ 5 хвілін.

20 сакавіка на паседжанні Брэсцкай раённай выбарчай камісіі з удзелам прадстаўнікоў райвыканкама разглядаліся скаргі асобаў, дакументы якіх не прынялі ў Дамачаўскім тэрытарыяльным выбаркаме. У памяшканне, дзе праходзіла паседжанне, людзей выклікалі па адным і задавалі пытанні, датычныя іх удзелу ў выбарах. “Хто Вас вылучаў?”, “Калі Вас вылучалі і колькі чалавек прысутнічала на сходзе?”, “Ці давалі Вы згоду на тое, каб Вас вылучалі кандыдатам у дэпутаты?”, “Дзе Вы працуеце?”, “Чаму скаргу падаеце?”, “Ці Вы самі падпісвалі скаргу?”, “Чаму не прыехалі ў іншы дзень і час?”, “Як Вам не сорамна скаргі пісаць, калі сябры камісіі кажуць, што было ўжо 19:00?” – цікавіліся ў аўтараў скаргаў, ствараючы падобнымі пытаннямі атмасферу псіхалагічнага ціску, характэрную для допыту. 

Прадстаўнікі партыі “Справядлівы свет” таксама падалі скаргі на парушэнне выбарчага заканадаўства сябрамі Дамачаўскай тэрытарыяльнай пасялковай  выбарчай камісіі ў  Цэнтральную камісію.

Па інфармацыі рэгіянальнага кіраўніка партыйнай арганізацыі Анатоля Новікава, усяго ў пасялковы Савет мелі намер балатавацца 15 чалавек, у тым ліку ад партыі “Справядлівы свет” вылучалася 9 чалавек. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

 

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international