Галоўныя навіны
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў


Еўрапейская асацыяцыя ўнівэрсітэтаў абараняе правы выключанай з БДЭУ Тацяны Хома

06.12.2005.

Еўрапейская асацыяцыя ўнівэрсытэтаў прыпыніла сяброўства Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту (БДЭУ) у сваім складзе з-за выключэньня з унівэрсітэту Тацяны Хомы, студэнткі 4-га курса, за ўдзел у сустрэчы нацыянальных студэнцкіх зьвязаў Эўропы (ESIB) у Францыі, без дазволу ўнівэрсытэту.

25 лістапада, калі Тацяне Хома пагражала адлічэньне прэзыдэнт Асацыяцыі прафэсар Георг Вінклер накіраваў ліст рэктару БДЭУ прафэсару Шымаву. У гэтым лісьце прафэсар Вінклер выказаў стаўленьне да сытуацыі, спасылаючыся на фундамэнтальныя каштоўнасьці і прынцыпы Асацыяцыі. Гэтыя прынцыпы ўключаюць абавязак кожнага ўнівэрсытэту “гарантаваць студэнцкую свабоду”.

Нягледзячы на гэты ліст Тацяна Хома была выключаная 25 лістапада і адразу ж выселеная з інтэрнату, у якім яна жыла.

29 лістапада прафэсар Вінклер зноў напісаў прафэсару Шымаву, настойваючы на тым, што гэтае рашэньне павінна быць тэрмінова адмененае. Ліст утрымліваў папярэджаньне, што ў выпадку, калі рашэньне ня будзе скасаванае, Эўрапейская асацыяцыя ўнівэрсытэтаў будзе вымушаная прыпыніць супрацоўніцтва зь Беларускім дзяржаўным эканамічным унівэрсытэтам да таго часу, пакуль унівэрсытэт ня будзе здольны гарантаваць агульныя каштоўнасьці і прынцыпы эўрапейскіх унівэрсытэтаў.

Прафэсар Шымаў не адказаў на гэтыя лісты.

У выніку 2 сьнежня Эўрапейская асацыяцыя ўнівэрсытэтаў прыпыніла сяброўства Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту ў сваім складзе і заклікала ўсіх сваіх сяброў "падтрымаць кампанію нацыянальных студэнцкіх зьвязаў Эўропы (ESIB) па аднаўленьні Тацяны Хома ва ўнівэрсытэце і магчымасьці працягнуць заняткі".

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования