Калінкавічы: Райвыканкам «памыліўся»

2010 2010-03-24T19:04:19+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З-за «памылкі» у пачтовым адрасе актывіст Руху «За свабоду» з Калінкавічаў Руслан Мятліцкі быў пазбаўлены права абскардзіць рашэнне аб неўключэнні яго ў участковую камісію. Як паведаміў каардынатар Руху «За свабоду» па Гомельскай вобласці Петр Кузняцоў, калінкавічскага акрывіста Руху не ўключылі ў участковую выбарчую камісію.

Ён накіроўваў заяву ў камісію па почце 6 сакавіка (прыем дакументаў быў да 7 сакавіка), аб чым сведчыў штэмпель заказнога ліста, а райвыканкам адмовіўся прыняць яго дакументы, спаслаўшыся на тое, што яны пазней прыйшлі. Гэта парушэнне парадку працы з уваходзячай карэспандэнцыяй, таму што яна рэгіструецца, у выпадку перасылкі па почце, па штэмпелю. Мятліцкі пакінуў скаргу ў кнізе скаргаў. Актывісту адказалі з райвыканкаму, што сам сваімі прэтэнзіямі ён можа звярнуцца ў суд. Але справа ў тым, што накіроўваючы актывісту пісьмовы адказ, райвыканкам «памыліўся» на адну лічбу ў адрасе дома. Выпадкова гэта выйшла ці не — але ліст з адказам чыноўнікаў ляжаў у пачтовай скрынцы суседняга дому да 22 сакавіка, і Мятліцкі яго знайшоў там па падказцы знаемых толькі ўчора. Але з-за гэтай «памылкі» тэрміны абскарджвання былі прапушчаны.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international