На Віцебшчыне “працэс пайшоў”

2010 2010-03-24T18:57:04+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/podpisy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыню Гарадокскай раённай арганізацыі Партыі БНФ Леаніда Аўтухова зарэгістравалі ў якасці кандыдата ў дэпутаты Віцебскага абласнога Савету дэпутатаў па Гарадокскай выбарчай акрузе №9, куды ўваходзяць частка Гарадокскага раёна ў межах Войханскага, Віраўлянскага, Гуркінскага, Даўгапольскага сельсаветаў і г.Гарадок.

Л. Аўтухоў прайшоў па партыйных спісах партыі, гэта значыць, не праводзіў збору подпісаў з дапамогай ініцыятыўнай групы, таму яму прыйдзецца праводзіць надзвычай актыўную агітацыйную кампанію сярод больш як 12,7 тысяч выбаршчыкаў.

У Міёрах для апазіцыйных палітыкаў з БХД Валерыя Валажонка і Багуслава Мацука спроба рэгістрацыі ў якасці кандыдатаў у раённы Савет дэпутатаў аказалася няўдалай. Ім было адмоўлена ў рэгістрацыі, паколькі больш за 15% паставіўшых свае подпісы выбаршчыкаў пры праверцы адмовіліся ад іх. Каардынатар па стварэнні БХД па Віцебскай вобласці Таццяна Севярынец лічыць, што сабраныя подпісы былі сапраўднымі, бо міёрскія актывісты БХД вельмі адказна паставіліся да гэтага. Яна настойліва раіла Ў. Валажонку і Б. Мацуку звярнуцца з скаргай у вышэйстаячую выбарчую камісію, каб дамагчыся адмены рашэння Міёрскай раённай выбарчай камісіі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international