Віцебск: 25 сакавіка - дзень рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты

2010 2010-03-24T16:00:09+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vit6.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

25 марта адбудзецца паседжанне Віцебскай гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі, на якім будзе прынята рашэнне аб рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты ў Віцебскі гарадскі Савет дэпутатаў.

На паседжанне запрошаныя зацікаўленыя суб'екты выбарчага працэсу: патэнцыйныя кандыдаты ў дэпутаты, кіраўніцтва палітычных партый, працоўных калектываў і груп грамадзян, якія падалі неабходныя дакументы для рэгістрацыі сваіх прадстаўнікоў у якасці кандыдатаў у дэпутаты.

Неабходна адзначыць, што віцебскія палітычныя структуры, такія як Партыя БНФ, Партыя зялёных, знаходзячыеся ў перыядзе рэгістрацыі БСДП (Народная Грамада) і Беларуская хрысціянская дэмакратыя, Партыя свабоды і прагрэсу, а таксама прадстаўнікі Руху “За Свабоду” сфармавалі 38 ініцыятыўных груп па збору подпісаў для вылучэння кандыдатаў у Віцебскі гарадскі Савет дэпутатаў. Гэтыя групы своечасова сабралі ўстаноўлкную выбарчым законам колькасць подпісаў і перадалі іх у адпаведныя тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі для праверкі. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international