Скаргу заснавальнікаў газеты «Наш дом» да Мінінфармацыі адхілілі

2010 2010-03-24T09:43:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gazeta.jpg

Вышэйшы гаспадарчы суд адхіліў скаргу прыватнага ўнітарнага гандлёвага прадпрыемства «Витебский корунд» на Міністэрства інфармацыі, якое адмовілася разглядаць дакументы аб рэгістрацыі выдання «Наш дом»

Заснавальнік даводзіў, што ў адпаведнасці з законам «Аб СМІ» Мінінфармацыі павінна было альбо зарэгістраваць выданне, альбо адмовіць яму ў рэгістрацыі, а не вяртаць дакументы. Ён патрабаваў, каб суд абавязаў міністэрства разгледзець заяву аб рэгістрацыі па сутнасці.

Мінінфармацыі, са свайго боку, сцвярджала, што не магло прыняць рашэння, бо ў дакументах не хапала інфармацыі — у прыватнасці, «звесткі пра працу галоўнага рэдактара былі адлюстраваныя не поўнасцю». Гаворка ішла пра  5-гадовы стаж працы будучага рэдактара выдання, Вадзіма Баршчэўскага, на папярэдняй пасадзе адпаведнага профілю. Заяўнікі ўказалі гады працы Баршчэўскага рэдактарам газеты «Лад», а Мінінфармацыі палічыла, што трэба ўказваць таксама месяц і дакладную дату.
Суд узяў бок міністэрства і адхіліў скаргу.

Па словах юрыста Паўла Левінава, які прадстаўляў інтарэсы «Витебского корунда» ў судзе, заснавальнік мае намер падаваць касацыйную скаргу на судовае рашэнне. Але, па яго словах, газета працягвае выходзіць і без рэгістрацыі.

Нагадаем, што на мінулым тыдні віцебская міліцыя затрымала 50 тысяч асобнікаў газеты «Наш Дом», якое везлі са Смаленску актывісты аднайменнай ініцыятывы Вольга Карач і Віктар Рамнёў. На затрыманых склалі пратакол за няправільна аформленыя выходныя звесткі і пратакол вынятку.

Яшчэ адно недзяржаўнае выданне не змагло зарэгістравацца (копія дакумента)

У Віцебску міліцыянты адабралі 50 тысяч асобнікаў незалежнай газеты

«Наш дом» будзе судзіцца

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international