Якавенку дапыталі ў пракуратуры

2010 2010-03-24T08:43:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

23 сакавіка Яўгена Якавенку выклікалі на допыт па справе ўхілу ад вайсковага прызыву. Допыт цягнуўся тры гадзіны. Пракурорам абраная мера – падпіска аб нявыездзе.Сёння Яўгена Якавенку выклікалі на допыт па справе ўхілу ад вайсковага прызыву. Допыт цягнуўся тры гадзіны. Пракурорам абраная мера – падпіска аб нявыездзе.

Як паведаміў актывіст прэс-службе БХД, пытанні следчы задаваў досыць трывіальныя, але сфармуляваны яны былі так, што, даві падставу для рознай трактоўкі адказаў на іх. Актывіст адмовіўся падпісваць пратакол, а папрасіў дадаць да яго свае тлумачэнні. Аднак следчы забараніў рабіць гэта.  У выніку Яўген Якавенка не падпісаў пратакол.

«Пасля мы накіраваліся да пракурора, які быў павінны прызначыць меру стрымання. Тут тры варыянты: арышт, хатні арышт і падпіска аб нявыездзе. Пракурор адразу заявіў пра сваё непрыязнае стаўленне да мяне і да ўсёй апазіцыі агулам, а таксама пра тое, што не будзе рабіць з маёй асобы “чарговага палітычнага пакутніка”. Таму і была прызначана падпіска аб нявыездзе», — распавёў актывіст.

Якавенка павінен яшчэ азнаёміцца са справай, а потым будзе прызначаны суд. На думку Яўгена, судовы разгляд справы адбудзецца не раней за месяц.

Гомельскага актывіста Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, патэнцыйнага кандыдата ў дэпутаты Яўгена Якавенку вінавацяць ва ўхіленні ад вайсковага прызыву. Хлопец патрабуе альтэрнатыўнай службы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international