У Магілёве затрыманыя нямецкія валанцёры

2010 2010-03-24T11:10:59+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведамілі мясцовыя правабаронцы, сёньня раніцай у педінстытуце Магілёву былі затрыманыя нямецкія валанцёры Зольвай Шорыс і Сюзана Паўль, якіх студэнты запрасілі на сустрэчу.  Міліцыянты даставілі іх у Ленінскі РАУС па абвінавачанню ў незаконнай дзейнасьці. Валанцёркі прыехалі ў Беларусь каля 5-ці месяцаў таму на запрашэнне Фонду "Блакітныя берагі", грамадзскага аб'яднаньня, якое працуе з дзецьмі-інвалідамі з мастацікмі здольнасьцямі.

Зараз старшыня фонду і дзьве грамадзянкі Нямеччыны знаходзяцца ў пастарунку. Зольвай Шорыс і Сюзане Паўль пагражае дэпартацыя. Кіраўніца фонду кажа, што нікому цяпер не верыць, таму больш нічога па тэлефоне не паведаміла.

У пастарунак накіраваўся рэгіянальны праваабаронца. Пасьля высьвятленьня ўсіх абставінаў мы прадставім больш падрабязную інфармацыю. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international