У Мазырскім раёне агітаваць можна будзе нават у акушэрскіх пунктах

2010 2010-03-23T19:37:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На афіцыйным сайце mozyrisp.gov.by змешчана Рашэнне Мазырскага райвыканкама “Аб вызначэнні ў Мазырскім раёне месцаў для правядзення агітацыі за кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў 26 склікання (па ўзгадненні з Мазырскай выбарчай камісіяй).

На сайце не пазначаны нумар Рашэння і дата прыняцця. У друку мясцовай прэсы гэтае Рашэнне па стану на 23 сакавіка яшчэ не было апублікавана.

У дадатку 1 да Рашэння пазначаны пералік памяшканняў для правядзення сустрэч з кандыдатамі ў дэпутаты. Трэба адзначыць, што ў самом Мазыры выдзелены ўсе буйныя Палацы культуры, ў тым ліку “Мазырскага НПЗ”, гарадскі Палац культуры і іншыя.

Мазырскі раён таксама не абдзелены ўвагай. Дзе не хапіла бібліятэк, сельскіх Дамоў культуры, клубаў, школ – для сустрэч з кандыдатамі выдзелены крамы (п. Чырвона Горка, н.п. Васькаўка) і нават фельдшэрска-акушэрскія пункты (н.п. Стрэльск, н.п. Міцькі).

Як бачым, кандыдатам у дэпутаты прадастаўлены магчымасці і аратарскае майстэрства паказаць, і абмеркаваць асартымент вясковых крамаў і медычных паслугаў насельніцтву.

У дадатку 2 да Рашэння пазначаны пералік месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў (сходаў па-за  межамі памяшканняў, мітынгаў, пікетавання) па правядзенні перадвыбарчай агітацыі за кандыдатаў у дэпутаты. На гэта раз такіх месцаў павялічана амаль ўтрая. Раней былі і засталіся зараз стадыёны “Спартак” у “Цэнтральным” мікрараёне Мазыра і “Палессе” ў н. п. Козенкі. Але гэтыя месцы вельмі не прыдатныя і нязручныя для наведвання грамадзянамі не толькі выбарчых мерапрыемстваў, але і спартовых. Затое дадааліся пляцоўкі каля Дамоў культуры ў мікрарёне “Чыгуначны” і “Зарэчны” – ДК “40 год Кастрычніку” і “20 год Перамогі”.

Не забылі і пра аматараў маёвак – для іх выдзеляны парк “Дружба” ў мікрараёне “Дружба”.

А вось у Мазырскім раёне, акрамя пазначанага стадыёна “Палессе” ў н.п. Козенкі, больш нічога не выдзелена.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international