Рада Еўропы асудзіла прывядзенне ў выкананне двух смяротных прысудаў у Беларусі

2010 2010-03-23T19:20:49+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/savet_eu.jpg

Рада Еўропы рашуча асуджае прывядзенне ў выкананне двух смяротных прысудаў у Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве старшыні Камітэта міністраў РЕ Мішэлін Кальмі-Рэй, генеральнага сакратара РЕ Турб'ёрна Ягланда і кіраўніка Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Меўлюта Чавушаглу.

"Смяротнае пакаранне з'яўляецца варварствам і дэградацыяй, менавіта таму яно было адмененае Радай Еўропы пратаколам № 6 Еўрапейскай канвенцыі аб правах чалавека, - гаворыцца ў заяве. - Урад Беларусі застаецца адзіным у Еўропе, хто карае смерцю людзей. Нядаўняе прывядзенне ў выкананне смяротных прыгавораў, калі гэтая інфармацыя пацвердзіцца, стане сур'ёзнай перашкодай на шляху збліжэння Беларусі і Рады Еўропы".

Аўтары заявы падкрэсліваюць, што РЕ гатова аказаць Беларусі любую дапамогу для пераадолення "самаізаляцыі" краіны. "Але калі пытанне тычыцца правоў чалавека і дэмакратыі, шлях можа быць толькі адзін. Мы зноў заклікаем да неадкладнай адмены смяротнай кары", - гаворыцца ў дакуменце.

Паводле звестак праваабарончай арганізацыі "Міжнародная амністыя", у канцы мінулага тыдня ў Беларусі былі расстраляныя 25-гадовы Андрэй Жук і 30-гадовы Васіль Юзэпчук. Першы быў прызнаны вінаватым у разбойным нападзе і забойстве работнікаў СПК "Бальшавік-Агра", якія перавозілі грошы для выплаты зарплаты работнікам сельгаспрадпрыемства. Другога прыгаварылі да вышэйшай меры пакарання за ўчыненне серыі забойстваў пажылых жанчын у Брэсцкай вобласці.

Пра тое, што прыгаворы прыведзены ў выкананне, стала вядома ад маці Андрэя Жука. У МУС Беларусі ад каментарыяў устрымліваюцца.

Беларускія праваабаронцы заяўляюць: улады Беларусі, прывёўшы ў выкананне два смяротныя прысуды, свядома парушылі нормы нацыянальнага і міжнароднага права.

Згодна з артыкулам 61 Канстытуцыі, кожны грамадзянін мае права ў адпаведнасці з міжнародна-прававымі актамі, ратыфікаванымі Рэспублікай Беларусь, звяртацца ў міжнародныя арганізацыі для абароны сваіх правоў і свабод, калі вычарпаны ўсе наяўныя ўнутрыдзяржаўныя сродкі прававой абароны.

Беларусь ратыфікавала Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах, у адпаведнасці з якім яе грамадзяне маюць права падаваць скаргі ў Камітэт па правах чалавека ААН.

Юзэпчук і Жук такія скаргі ў Камітэт падалі, аднак нягледзячы на тое, што іх звароты яшчэ не былі разгледжаныя, асуджаных пакаралі смерцю.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international