На Віцебшчыне пакуль зарэгістраваныя адзінкі

2010 2010-03-23T17:38:47+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На цяперашні момант у Віцебскай вобласці  ў якасці кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў зарэгістраваныя адзінкавыя прадстаўнікі ад апазіцыйных структур. 

У ліку атрымаўшых адмовы ў рэгістрацыі - прадстаўнікі партыі БХД. Актывіста партыі з г. Глыбокае Зміцера Лупача  не зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты   раённага Савета з-за таго, што пры праверцы падпісных лістоў выбарчая камісія прызнала несапраўднымі 20% подпісаў. Але ёсць і станоўчы прыклад: сябра БХД Сяргея Павядзёнка, дзейснага  дэпутата Навалукомльскага пасялковага Савета, зарэгістравалі кандыдатам у той жа прадстаўнічы орган мясцовай улады.

Масавая рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты ўсіх узроўняў на Віцебшчыне чакаецца  24 і 25 сакавіка. Гэта, мабыць, зроблена для таго, каб апанентам улады, якія рэгіструюцца ў якасці кандыдатаў, засталося як мага менш часу для правядзення агітацыі і сустрэчаў з выбаршчыкамі.

Тым часам камісіі займаюцца абменам меркаваннямі і вучобай.

Літаральна днямі адбылося чарговае паседжанне Віцебскай абласной выбарчай камісіі. На гэтым паседжанні былі ўдакладнены межы Задняпроўскай №34 і Другой Бабініцкай  №18 выбарчых акругаў. Прынята рашэнне пра выраб бланкаў паведамленняў пра час і месцы галасавання ў колькасці, адпаведнай колькасці выбаршчыкаў Віцебскай вобласці. Зацверджаны графік размеркавання эфірнага часу паміж акруговымі выбарчымі камісіямі для выступаў у эфіры абласной радыёпраграмы кандыдатаў у дэпутаты Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў.

Таксама на паседжанні камісіі вызначаны парадак інфармавання выбаршчыкаў пра прыбыткі і маёмасць кандыдатаў у дэпутаты Віцебскага абласнога Савета. Адбыўся абмен меркаваннямі па выніках наведвання сябрамі абласной выбарчай камісіі акруговых і тэрытарыяльных выбарчых камісій.

У г.Шуміліна семінар-вучоба сабраў старшыняў, намеснікаў старшыняў і сакратароў тэрытарыяльных, а таксама ўчастковых выбарчых камісій. У семінары прынялі ўдзел 93 прадстаўніка ўчастковых і 24 - тэрытарыяльных выбаркамаў.

Яны абмяркоўвалі пытанні, звязаныя з падрыхтоўкай да выбараў, у тым ліку афармленне ўчасткаў для галасавання, удакладненні спісаў і арганізацыю працы камісій на месцах.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international