Магілёў: Агітаваць можна толькі каля цэнтру рытуальных паслуг

2010 2010-03-23T16:37:34+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/rytpaslugi-agitacyja_u_magiliove.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння Магілёўскі гарадскі выканаўчы камітэт вызначыў месца для правядзення масавых мерапрыемстваў кандыдатам у дэпутаты. Традыцыйна, гэтым месцам стала пляцоўка каля дома №64А па вуліцы Чалюскінцаў. Гэта будынак былога палаца культуры завода штучнага валакна імя Куйбышава. Цікавым з’яўляецца той факт, што ў інфармацыі, якая размешчана на сайце гарвыканкама фігуруе дом №64. Гэты дом – звычайны чатырохпавярховік, да якой прымыкае гарадскі цэнтр рытуальных паслуг.

Праваабаронца Барыс Бухель лічыць, што гэта месца з’яўляецца рэзервацыяй для дэмакратаў. “Гэты будынак знаходзіцца ў аварыйным стане, - гаворыць праваабаронца, -  Там ідзе рамонт і там нельга знаходзіцца ўвогулле. Вызначаць гэта месца мясцовым уладам было нельга. Мы будзем спрабаваць зрабіць так, каб гарвыканкам прадаставіў кандыдатам у дэпутаты іншае месца. Будзем пісаць скаргі ў гарвыканкам, аблвыканкам і Цэнтрвыбаркам”.

Кандыдат у кандыдаты ў дэпутаты ў гарсавет ад аргкамітэта партыі Свабоды і прагрэса Алесь Сілкоў:

“Я  ўпэўнены у тым, што ўлада хоча правесці выбары такім чынам, каб яны былі незаўважныя для народа.  Таму і выбралі такое месца, дзе амаль людзі не ходзяць. Калі людзі не пойдуць на выбары – гэта будзе для ўлады плюс. У нас грамадства лепш ведае дэпутатаў Расійскай дзярждумы, чым сваіх уласны”.

Кандыдат у кандыдаты ў дэпутаты ў гарсавет ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Андрэй Двігун:

“Гэта індыкатар таго, якой будзе кампанія. Пляцоўка размешчана там, дзе і сабакі не гуляюць. У той жа час, я ўпэўнены, што праўладныя кандыдаты не будуць скарыстоўвацца гэтай пляцоўкай, а будуць збіраць аўдыторыі на прадпрыемствах і ва ўніверсітэтах. У любым выпадку, ад кандыдатаў-дэмакратаў нічога не залежыла і не залежыць. Ёсць толькі мройны варыянт, што кагосці прапусцяць у дэпутаты. У любым выпадку ўмовы падліку галасоў пры гэтым не зменяцца”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international