З кандыдатам у Крупскім раёне вызначыліся. З дэпутатам, падобна, таксама

2010 2010-03-23T15:28:16+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Газета абласной вертыкалі «Мінская праўда» размясціла невялікую інфармацыю пад рубрыкай «Выбары» з лаканічнай назвай «Першая». З тэксту высвятляецца, што Алена Бялькова - першы кандыдат, зарэгістраваны рашэннем выбарчай камісіі Крупскага выбарчай акругі № 33.
Па словах старшыні камісіі Валянціны Бруй, чыноўніца Крупскага райвыканкама, загадчыца аддзела адукацыі Алена Бялькова - першы і адзіны (!) кандыдат, які разлічвае на падтрымку выбаршчыкаў, каб годна прадстаўляць Крупшчыну ў абласным Савеце.
Варта адзначыць, што выканаўчая ўлада ў Крупках зрабіла ўсё магчымае для таго, каб выбары на тэрыторыі раёна былі безальтэрнатыўнымі. У прыватнасці, ужо паведамлялася аб тым, як намеснікі старшыні Крупскага райвыканкама Уладзімір Загорскі і Мікалай Буры выклікалі на гутарку работніка Крупскага ЖКГ Сяргея Клетнага. Пасля сустрэчы з чыноўнікамі С.Клетны заявіў аб сваім выхадзе з ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў па вылучэнні мясцовай прадпрымальніцы Ганны Бандарэнка кандыдатам у дэпутаты мясцовага райсавета.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international