Праваабаронцы трапілі ў міліцыю

2010 2010-03-23T20:38:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pravaabaroncy_suprac_cmiarotnaga_pakarannia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
В.Стэфановіч і А.Бяляцкі перад акцыяй

В.Стэфановіч і А.Бяляцкі перад акцыяй

Ноч да суду праваабаронцы Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Ірына Тоўсьцік правядуць у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, што па вул.Акрэсьціна, 4. Журналіста Сяржука Сыса адпусьцілі без тлумачэньняў, разарваўшы складзены на яго пратакол. Праваабаронцаў вінавацяць паводле артыкула 23.34 КаАП - «парушэньне правілаў правядзеньня масавых мерапрыемстваў». Разгляд іх справаў адбудзецца 23 сакавіка ў судзе Ленінскага раёну Менску (Дом Правасуддзя, вул. Сямашкі 33). Час пачатку судовага працэсу пакуль невядомы.

***

Пасьля правядзеньня прэс-канферэнцыі, зьвязанай з прывядзеньнем у выкананьне сьмяротных прысудаў, праваабаронцы накіраваліся да адміністрацыі прэзідэнта, каб выказаць свой пратэст уладам, якія парушылі такім чынам міжнароднае і нацыянальнае заканадаўства.

Апранутыя ў адмысловыя майкі Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Ірына Тоўсьцік і журналіст Сяргей Сыс разгарнулі расьцяжку "НЕ сьмяротнаму пакараньню", у выніку чаго апынуліся ў апорным пункце міліцыі Ленінскага раёну сталіцы.

15-20 Зараз іх вязуць у Ленінскі РУУС. 

15-30 У Ленінскім РУУС чакаюць гутаркі з намесьнікам начальніка ўпраўленьня, пратаколы пакуль не складалі.

17-00 На затрыманых складзены адміністрацыйныя пратаколы па арт.23.34 КаАП РБ  

  

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international