Па Гомельскай вобласці канкурэнцыя за дэпутацкія месцы амаль адсутнічае

2010 2010-03-23T11:30:28+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gomelskaja_vobl.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па Гомельскай вобласці, паводле папярэдніх звестак, амаль адсутнічае канкурэнцыя за дэпутацкія месцы.

Па выбарах у сельскія Саветы ўтвораны 2 898 акругаў, па якіх маюць намер балатавацца 2 933 патэнцыйныя кандыдаты ў дэпутаты. У пасялковыя Саветы на 146 месцаў прэтэндуюць 156 чалавек, у гарадскія (гарадоў раеннага падпарадкавання) – 30 прэтэндэнтаў на 30 месцаў.  Па выбарах у Гомельскі гарадскі Савет утворана 40 акругаў, на дэпутацкія мандаты прэтэндуе 101 чалавек. На 778 месцаў у райсаветах пададзена 850 заяваў. На 60 дэпутацкіх месцаў у абласным Савеце прэтэндуюць 126 вылучэнцаў.  

Старшыня абласной арганізацыі АГП Васіль Палякоў паведаміў, што саветы абласной і гарадской партыйных арганізацый будуць прымаць рашэнне пра зняццё сваіх кандыдатаў цэнтралізавана. Такое рашэнне можа быць прынята напрыканцы тыдня. Выключэнне будзе зроблена толькі для тых кандыдатаў, якія вылучаліся шляхам збору подпісаў грамадзянаў.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international