Гарадзенскія актывісты, пакараныя за парушэньне памежнай зоны, падалі скаргі ў суд.

2005 2005-12-04T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кіраўнік выбарчага штабау адзінага кандыдата ад аб’яднаных дэмакратычных сілаў па Гарадзенскай вобласьці Анатоль Хацько, а таксама сябры гэтага штабу, кіраўнік гарадзенскай філіі БНФ Сяргей Мальчык і старшыня пазбаўленага рэгістрацыі праваабарончага цэнтру “Вясна” Віктар Сазонаў, падалі скаргі ў Суд Ашмянскага раёна на рашэньне начальніка ашмянскага РАУСа, які вынес ім пакараньні за парушэньне памежнай зоны. На думку гарадзенскіх актывістаў, дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі Ашмянскага РАУСа і ДАІ былі незаконнамі, а вынесенае ім пакаранне (штраф за парушэньне памежнай зоны па 250000 рублёў кожнаму) беспадстаўным. Гарадзенскія актывісты сьцьвярджаюць, што затрымалі іх не на тэрытарыі памежнай зоны і пад прымусам адтранспартавалі ў г. Ашмяны, дзе супрацоўнікі міліцыі, якія не прамалі ўдзелу ў затрыманні, склалі на іх пратаколы, не ўзяўшы тлумачэньняў ні ў іх, ні ў супрацоўніка ДАІ, які затрымліваў машыну з гарадзенцамі (З словаў інспектара ДАІ, у яго была арыентыроўка на гэтую машыну. Хто ў ёй едзе і куды, ён не ведаў). Гарадзенскія актывісты лічаць, што іх затрыманьне і пакараньне носіць палітычны характар. Улады такім чынам спрабавалі перашкодзіць станаўленьню рэгіянальных выбарчых штабоў у Смаргонях, Астраўцы і Ашмінах (З актывістамі гэтых рэгіёнаў гарадзенскія лідары планавалі сустрэцца ў Смаргонях). Гэта падцвярджаецца і тым фактам, што ў самых Ашмянах, у прыватным будынку, які належыць ашмянскаму актывісту Пятру Явідовічу, міліцыя з мясцовым кіраўніком пашпартна-візавай службы Ашмянаў учынілі праверку дакументаў у прасутных там людзей.
Гарадзенскія актывісты спадзяюцца, што Суд Ашмянскага раёна адменіць пакараньне, вынесенае ім начальнікам Ашмянскага РАУСа, як беспадстаўнае і незаконнае.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international