Салігорск: Подпісы 7 з 35 прэтэндэнтаў у кандыдаты прызнаныя несапраўднымі

2010 2010-03-22T22:30:57+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/podpisy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

22 сакавіка Салігорская раённая камісія зацьвердзіла вынікі праверкі подпісаў, сабраных у падтрымку 35 прэтэндэнтаў у кандыдаты. Сямі прэтэндэнтам будзе адмоўлена ў рэгістрацыі з прычыны несапраўднасці подпісаў.

Сярод тых, хто парушыў патрабаванні заканадаўства да збору подпісаў і тры незалежныя вылучэнцы  - Аляксандр  Яўмененка (прычына несапраўднасьці подпісаў: даты ў падпісных аркушах пастаўлены сябрам ініцыятыўнай групы), Алег  Філеня (прычына несапраўднасці подпісаў: даты ў падпісных аркушах пастаўлены сябрам ініцыятыўнай групы), Масакоўскі Генадзь (прычына несапраўднасці подпісаў: подпісы збіраліся не сябрам ініцыятыўнай групы).

Подпісы, сабраныя ў падтрымку яшчэ двух незалежных вылучэнцаў - Аляксея Валабуева і Віктара Яўмененкі - прызнаныя сапраўднымі.

Агулам 49 чалавек падавалі заяўкі на рэгістрацыю ініцыятыўных групаў, але толькі 35 з іх змаглі сабраць неабходныя дакументы для рэгістрацыі кандыдатамі.

23 сакавіка адбудзецца паседжаньне раённай выбарчай камісіі, дзе будуць прымацца рашэнні па рэгістрацыі кандыдатаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства