Гародня: ЦВК не бачыць парушэнняў

2010 2010-03-22T16:43:04+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На скаргу гарадзенскага праваабаронцы Рамана Юргеля на тое, што спісы складу ўчастковых выбарчых камісій па Ленінскім і Кастрычніцкім раёнах Гародні выйшлі пазней, чым таго патрабуе заканадаўства, ЦВК за подпісам Л. Ярмошынай адказала, што парушэнняў няма, бо 7-мі дзённы тэрмін быў вытрыманы і спісы ў прэсе былі надрукаваныя як і мае быць 17-га сакавіка. Але, як сцвярджае Раман Юргель, 17-га сакавіка ў газеце “Гродзенская праўда”, на якую спасылаецца ЦВК, ніякіх афіцыйных спісаў не было. Яны з’явіліся ў нумары газеты толькі за 18 сакавіка, ва ўкладышы, на якім стаяла дата 17-га. Зараз гарадзенскаму праваабаронцу застаецца толькі спадзявацца на тое, што адказ з Гарадзенскай абласной пракуратуры будзе больш праўдзівы.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары” 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international