Вярхоўны суд падтрымаў Мінюст

2010 2010-03-22T10:37:02+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/viarhouny_sud_shylda.jpg

Вярхоўны суд адмовіў рэспубліканскаму прафсаюзу прадпрымальнікаў “Разам” у разглядзе скаргі на нерэгістрацыю Мінюстам арганізацыі. Аб чым паведаміла Радыё Рацыя старшыня прафсаюза Ірына Яскевіч.У сваім рашэнні суддзя Вярхоўнага суда Ларыса Філіманіхіна  мяркуе, што адзін з падпісантаў заявы – Мікалай Канах - не меў на гэта паўнамоцтваў, паколькі, на думку суддзі, незаконна абраны.

Па словах Яскевіч, сябры прафсаюзу не разумеюць, чаму такое адбываецца. Чаму адзіны Канюх стаўся прычынай для неразгляду іска. У той час, як Мікалай Канюх падпісваўся пад дакументамі, накіраванымі ў Міністэрства юстыцыі, і міністэрства прымала дакументы для разгляду. Ірына Яскевіч лічыць рашэнне Вярхоўнага суда чыста палітычным: "Мы лічым, што такое рашэнне суду не адпавядае ніякім нормам Міжнароднай федэрацыі працы. Суду было даведзена, што кожны пункт падставы для нерэгістрацыі Мінюстам прафсаюза будзе дакументальна аспрэчаны. Таму адмова ў разглядзе больш чым дзіўная".

Яскевіч паведаміла, што адбудуцца далейшыя кансультацыі з Беларускім Кангрэсам дэмакратычных сіл аб магчымай абароне правоў самазанятых прадпрымальнікаў. Не выключае магчымай падачы скаргі ў Камітэт па правах чалавека ААН.
                                                                                           

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international