Кіраўнік камітэту дзяржаўнай бяспекі Беларусі Сцяпан Сухарэнка заявіў, што "замежныя СМІ будуць пазбаўляцца акрэдытацыі і высылацца з краіны" ў выпадку "прадастаўлення заведама ілжывай інфармацыі пра Беларусь".

2005 2005-12-02T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта ён заявіў на сустрэчы з журналістамі 2 снежня, каментуючы прыняты Палатай прадстаўнікоў у другім чытанні законапраект аб узмацнені адказнасці за дзеянні, "накіраваныя супраць чалавека і грамадскай бяспекі". Беларускім журналістам, якія працуюць на замежныя СМІ, С. Сухарэнка параіў "чытаць закон і думаць", - паведаміла "Хартыя-97".
"Ніхто не ставіў за мэту абмежаваць чыесьці дзеянні, а мы стараліся, каб гэтыя дзеянні былі цывілізаванымі, у межах закона і не наносілі шкоды дзяржаўным інтарэсам", - заявіў журналістам С. Сухарэнка.
Прыняты дакумент прадугледжвае, у прыватнасці, унясенне ў Крымінальны Кодэкс артыкулу "Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь". Гэтае паняцце ўключае ў сябе "прадастаўленне замежнай дяржаве альбо міжнароднай арганізацыі заведама ілжывых звестак пра палітычную, эканамічную, сацыяльную сітуацыю ў Беларусі, прававое становішча грамадзян, што дыскрэдытуе краіну і органы ўлады", - паведамляе БелТА. Такія дзеянні караюцца арыштам на тэрмін да 6 месяцаў альбо пазбаўленнем волі ад 2 гадоў.
Вядомы беларускі праваабаронца Барыс Звозскаў, выпускнік Вышэйшага Міжнароднага курса па абароне правоў чалавека, лічыць, што ў беларускіх грамадзян - у тым ліку і журналістаў, якіх прыняццё новага дакумента можа закрануць у першую чаргу - практычна не засталося механізмаў абароны ад такіх звінавачванняў. "Калі б у нас былі цывілізаваныя нормы правасуддзя, такія абвінавачанні можна было б аспрэчваць. На жаль, ва ўмовах сенняшняй Беларусі абараніцца ад падобных звінавачванняў будзе практычна немагчыма", - лічыць ён.
Каментар юрыста Беларускага Хельсінкскага Камітэту Алега Гулака: "Я думаю, супрацьпаставіць гэтаму можна толькі міжнародную салідарнасць і чалавечую мудрасць, бо спадзявацца на нашыя суды ў гэтай сітуацыі цяжка. З іншага боку, мне здаецца, што гэты артыкул мае на мэце, хутчэй, запалохванне, чым рэальны намер прыцягнуць кагосьці да адказнасці. Уладам будзе даволі праблематычна даказаць у судзе, што распаўсюджаная кімсьці інфармацыя з'яўляецца "заведама ілжывай", і таму мы наўрад ці пабачым шырокае прымяненне гэтага артыкулу на практыцы…"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international