АГП адмовілася ад удзелу ў мясцовых выбарах

2010 2010-03-21T19:13:15+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ahp.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З'езд Аб'яднанай грамадзянскай партыі сёння прыняў рашэнне аб адмове ад далейшага ўдзелу ў выбарах у мясцовыя Саветы партыі АГП як палітычнай структуры.

Партыйныя кандыдаты, якія вылучаліся шляхам збору подпісаў, будуць вырашаць самастойна, ці працягваць перадвыбарчую гонку, але ў гэтым выпадку яны будуць выступаць ужо як грамадзяне Беларусі, а не як сябры партыі, адзначыла кіраўніцтва АГП.

- Наша рашэнне аб выхадзе з выбарчага працэсу - гэта адказ на брутальныя дзеянні ўлад у адносінах да кандыдатаў у дэпутаты і сяброў выбарчых камісій ад апазіцыйных партый, - растлумачыў такое рашэнне партыі Анатоль Лябедзька, старшыня АГП. - Такім чынам, мы маем намер пакінуць за сабой права мець магчымасць выбіраць дэпутатаў, а не назіраць за іх прызначэннем. Выхад АГП як партыі з выбарчага працэсу - гэта і заклік да іншых дэмакратычных сіл паспрабаваць змяніць правілы выбарчай сістэмы перад прэзідэнцкімі выбарамі.

З радыкальным рашэннем партыі аб адмове ад выбараў пагадзілася 66 чалавек пры 37 “супраць” і пяці ўстрымаўшыхся, што дазволіла сабраць неабходную колькасць галасоў для зацвярджэння рашэння.

Нязгодныя з партыйным выбарам прадстаўнікі, у прыватнасці Брэсцкай, Менскай і Гарадзенскай абласцей, раскрытыкавалі магчымасць адмовы АГП ад удзелу ў выбарах, спаслаўшыся на тое, што адмова не дазволіць данесці да выбаршчыкаў інфармацыю аб партыі і апратэставаць рашэнні аб недэмакратычных правілах дзеяння выбарчага кодэкса.

Механізм рэалізацыі рашэння аб адмове АГП ад выбараў яшчэ да канца не прадуманы. Магчыма, чатыры хвіліны, выдзеленыя кандыдатам у дэпутаты для выступу са сваёй праграмай на тэлебачанні, прадстаўнікі партыі выкарыстаюць для тлумачэння сваёй пазіцыі адмовы ад выбараў.

- Мы правядзем дадатковае апытанне ўсіх нашых кандыдатаў, каб даведацца іх меркаванні і жаданні, - дадаў Анатоль Лябедзька. - Да таго ж мы не адмовіліся ад ідэі правесці кансультацыі з прадстаўнікамі іншых партый аб неўключэнні кандыдатаў дэмсіл у выбарчыя камісіі.

Старшыня АГП адзначыў, што выбары ў мясцовыя Саветы гэта ні што іншае, як падрыхтоўка да прэзідэнцкай кампаніі. А дэмакратычныя сілы зараз слаба рэагуюць на неўключэнне сваіх кандыдатаў у выбарчыя камісіі, што дасць права ўлады ў будучыні сказаць, што апазіцыя не апратэстоўвала адпаведныя рашэнні.

- Калі ўсе палітычныя структуры зараз заявяць аб выхадзе з выбарчай кампаніі па выбарах у мясцовыя Саветы, то гэта будзе вельмі моцным рашэннем, - заўважыў Анатоль Лябедзька. - Яно пакажа сапраўдную рэакцыю людзей на ўладную самаўпраўнасць і знойдзе водгук і на міжнародным узроўні. Дзякуючы гэтаму падчас падрыхтоўкі да прэзідэнцкіх выбараў мы зможам разлічваць, што з дапамогай міжнародных арганізацый існуючыя правілы выбарчага працэсу сапраўды могуць быць змененыя. Прымаць такія непапулярныя рашэнні, як адмова ад удзелу ў выбарах, лепш на ўзроўні выбараў у мясцовыя Саветы, чым падчас прэзідэнцкай гонкі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international