Светлагорскі раён: колькасць выбаршчыкаў у акругах адхіляецца ад нормы

2010 2010-03-20T21:10:01+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У васьмі акругах па выбарах у Светлагорскі раённы Савет Гомельскай вобласці колькасць выбаршчыкаў адхіляецца ад нормы, усталяванай Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь.

Паводле артыкулу 15, часткі 6 Выбарчага кодэкса, выбарчыя акругі ўтвараюцца з прыкладна роўнай колькасцю выбаршчыкаў. Адхіленне лічбы выбаршчыкаў у выбарчай акрузе ад сярэдняй колькасці выбаршчыкаў, якая прыпадае на выбарчую акругу па выбарах у дадзены мясцовы Савет дэпутатаў, як правіла, не можа перавышаць 10%.

Рашэннем Светлагорскай раённай камісіі па выбарах дэпутатаў раённага Савета 26-га склікання ад 29 студзеня 2010 г. № 5 утвораны 40 выбарчых акруг (старшыня камісіі – намеснік старшыні Светлагорскага райвыканкама па ідэалогіі Мяркулаў Сяргей Вячаслававіч). Агульная колькасць выбаршчыкаў у рашэнні не называецца, аднак калі суміраваць лічбы па ўсіх акругах, атрымліваецца 66 888 чалавек.

Значыць, сярэдняя колькасць выбаршчыкаў, якая прыпадае на выбарчую акругу – 1672 чалавека. Адсюль 10-працэнтнае адхіленне, якое паводле Выбарчага кодэксу можа быць у акрузе – 167 чалавек. Такім чынам, мінімальная колькасць выбаршчыкаў у акрузе па выбарах у Светлагорскі райсавет можа быць 1505, максімальная – 1839.

Аднак, згодна таму ж рашэнню раённай камісіі, у сямі выбарчых акругах колькасць выбаршчыкаў ніжэй мінімальнай: акруга № 4 – 1490 выбаршчыкаў, № 8 – 1451, № 10 – 1484, № 11 і № 39 – 1504, № 32 – 1430, № 33 – 1458. У акрузе № 36 колькасць выбаршчыкаў перавышае максімальную: 1856.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international