"Белсаюздрук" скасаваў дамовы яшчэ з дзвюма недзяржаўнымі газетамі

2005 2005-12-02T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гата паведаляе прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
РУП "Белсаюздрук" не збіраецца супрацоўнічаць з рэдакцыямі недзяржаўных газет "Салідарнасць" і "Згода" ў 2006 г. Пра гэта гаворыцца ў пасланнях, якія 2 снежня атрымалі галоўныя рэдактары гэтых выданняў ад дырэктара "Белпошты" Міхаіла Падгайнага. Абодва дакументы датаваныя 30-м лістапада і маюць практычна аднолькавы тэкст.
У лістах гаворыцца, што тэрмін дамоваў на распаўсюд і экспедыяванне рознічных накладаў згаданых выданняў сканчаецца 31 снежня г.г., і што "дамова пралангацыі не падлягае". Аб прычынах такога рашэння "Белпошты" нічога не гаворыцца.
Нагадаем, што днямі прадпрыемства "Мінгарсаюздрук" таксама скасавала дамову з недзяржаўнай газетай "Салідарнасць" па падпісцы на выданне ў 2006 г.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international