Суд над журналісткай Юліяй Дарашкевіч адкладзены

2010 2010-03-19T20:54:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/darashkevich.jpg
Юля Дарашкевіч падчас адной з акцыяў

Юля Дарашкевіч падчас адной з акцыяў

Пра гэта фотакарэспандэнтка «Нашай Нівы» даведалася ўвечары 19 сакавіка ад сакратара суда Цэнтральнага раёна г. Мінска. Супрацоўніца суда патэлефанавала журналістцы і паведаміла, што складзеныя ў дачыненні да яе пратаколы накіраваныя на дапрацоўку.

Нагадаем, што Юлію Дарашкевіч збіраліся судзіць 24 сакавіка за нанясенне цялесных пашкоджанняў і супраціў міліцыянту. Пра гэта яна даведалася з афіцыйнай позвы, якую ёй уручыў 16 сакавіка ў Цэнтральным РУУС Мінска інспектар Андрэй Саладун.

У матэрыялах справы фігуравалі 2 пратаколы аб адміністратыўных правапарушэннях, складзеныя ў дачыненні да журналісткі.

Першы — па артыкуле 9.1. КаАП — «Наўмыснае прычыненне цялеснага пашкоджання, якое не пацягнула з сабой кароткатэрміновага пагаршэння здароўя альбо нязначнай устойлівай страты працаздольнасці».
Другі — па артыкуле 23.4 КаАП — «Непадпарадкаванне законнаму патрабаванню альбо патрабаванню адказнай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў».

Абодва пратаколы тычыліся абставін затрымання журналісткі 16 лютага пры асвятленні ладжанай актывістамі апазіцыі акцыі салідарнасці на Кастрычніцкай плошчы.

Тады невядомы малады чалавек у цывільным перашкаджаў ёй здымаць, захінаючы фотаапарат, а потым заявіў, што Юлія яго ўдарыла. «На вуснах у яго была кроў, і ён сказаў, што гэта я вінаватая. Мяне схапілі двое людзей у цывільным і пацягнулі ў аўтобус. Толькі там яны прад’явілі дакументы — абодва аказаліся супрацоўнікамі міліцыі. У Цэнтральным РУУС, куды мяне прывезлі разам з іншымі затрыманымі, яны сведчылі супраць мяне, пагражаючы, што завядуць як мінімум адміністрацыйную, а можа, нават і крымінальную справу па абвінавачанні ў нанясенні фізічных пашкоджанняў міліцыянту», — распавяла журналістка.

У той вечар Юлію Дарашкевіч пратрымалі ў пастарунку на працягу амаль трох гадзін, пасля чаго вызвалілі.

Журналістку будуць судзіць за нанясенне цялесных пашкоджанняў міліцыянту

У кватэру да журналісткі спрабавала трапіць міліцыя

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international