Мазыр: Рэгістрацыя кандыдатаў прызначана на апошні дзень – 25 сакавіка

2010 2010-03-19T19:21:16+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Згодна Календарнаму плану, рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты тэрытарыяльнымі і акруговымі выбарчымі камісіямі павінна адбывацца з 16 па 25 сакавіка ўключна. Менавіта  на апошні тэрмін -- 25 сакавіка і прызначана рэгістрацыя кандыдатаў у Мазырскі райсавет Мазырскай раённай выбарчай камісіяй, паведаміла назіральнікам  сакратар камісіі Вераніка Байкова. Адносна інфармацыі пра час паседжання яна параіла сачыць за абвесткамі ў файе райвыканкама (дзе месціцца камісія) бліжэй да гэтай даты.

З 26 сакавіка павінна  была б пачацца агітацыя кандыдатаў у дэпутаты і іх камандаў, але  два дні яшчэ адводзіцца на атрыманне  кандыдатамі пасведчанняў аб рэгістрацыі. Некаторы час будуць рэгістраваць яшчэ давераных асобаў кандыдатаў у дэпутаты – так натуральным чынам скарачаецца тэрмін, вызначаны для правядзення агітацыі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international