Баранавічы: Спісы ўчастковых камісій можна знайсці толькі ў рэдакцыі дзяржгазеты і гарадской камісіі (+фота)

2010 2010-03-19T15:48:16+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spisy_vybarkamau-baranavichy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Спецвыпуск газеты “Наш край”, в котором названы только ФИО членов участковых комиссий.

Спецвыпуск газеты “Наш край”, в котором названы только ФИО членов участковых комиссий.

Рэдакцыя баранавіцкай газеты “Наш край” сцвярджае, што спісы ўчастковых выбарчых камісій надрукаваны спецвыпускам 16 сакавіка 2010 года, але знайсці іх у падпішчыкаў, шапіках і бібліятэках аказалася немагчыма. Прэтэндэнты ў кандыдаты і прадстаўнікі дэмакратычнай супольнасці гораду з 16 сакавіка шукалі таямнічы спецвыпуск афіцыйнай газеты “Наш край”, але знайсці газету са спісам змаглі толькі 19 сакавіка.

Намесніца галоўнага рэдактара і галоўны ідэёлаг дзяржаўнай газеты “Наш край ” Зоя Саракавік сцвярджае, што 16 сакавіка было надрукавана толькі 600 асобнікаў газеты, а 18 сакавіка яшчэ 120. Такая практыка, даводзіць З. Саракавік, склалася ў Баранавічах: газета друкуе спісы ўчастковых выбарчых камісій абмежаванай колькасцю.

На працягу трох дзён (з 16 па 18 сакавіка), па словах прэтэндэнта ў кандыдаты Мікалая Чарнавуса, яны не маглі знайсці такі спецвыпуск ні ў падпішчыкаў, ні ў шапіках, не было такога спісу нават у Цэнтральнай бібліятэцы імя Валянціна Таўлая. Толькі  ў гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі дэмакратычныя кандыдаты ў дэпутаты і іх давераныя асобы знайшлі спіс участковых выбарчых камісій (захоўваўся ў сейфе), а таксама ў рэдакцыі газеты “Наш край”. Прычым абодва спецвыпускі ад 16.03.2010 года вельмі адрозніваюцца адзін ад другога: варыянт газеты “Наш край”, які знаходзіўся ў гарадской выбарчай камісіі, называе толькі прозвішчы, імя і імя па бацьку сяброў участковых камісій, а спецвыпуск газеты, які быў прадстаўлены намесніцай галоўнага рэдактара газеты “Наш край” Зояй Саракавік, называе не толькі прозішчы сяброў камісій, але і ад якіх калектываў і арганізацый яны вылучаны.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Второй спецвыпуск газеты “Наш край”, в котором названы не только ФИО членов участковых комиссий, но и указано, от каких коллективов и организаций они выдвигались.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international