Бабруйск: “Агітацыя па правілах” пад наглядам камунальшчыкаў і міліцыі

2010 2010-03-19T15:26:57+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мясцовыя ўлады нарэшце вызначылі месцы, дазволеныя для агітацыі. Бабруйск не стаў выключэннем - гэта ўсё тыя ж малалюдныя закуткі і задворкі. У матэрыяле “Бабруйскага жыцця” пад назвай “Агитация по правилам”  у нумары 17-м ад 19 сакавіка, пададзены не толькі спіс з адведзенымі месцамі, але і нумар артыкула, па якім будуць караць парушальнікаў гэтых правілаў. Гэта артыкул 21.14 – “парушэнне правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў”. За тым, каб агітматэрыялы не з’яўляліся ў недазволеных месцах, па рашэнню гарадскіх уладаў будуць сачыць супрацоўнікі камунальных і дарожна-эксплуатацыйных службаў, а таксама УУС. 

 

Для агітацыі кандыдатаў і давераных асобаў па Ленінскаму раёну выдзялілі памяшканні  актавых залаў Цэнтра культуры па завулку Пяшчанаму, Цэнтра творчасці па вуліцы Чангарскай, а таксама адкрытыя пляцоўкі побач з футбольным полем спартовай школы па вуліцы Урыцкага. Для друкаваных матэрыялаў – інфармацыйныя стэнды на ўчастках для галасавання. Таксама прапісана, што для друкаваных матэрыялаў можна выкарыстоўваць інфармацыйныя стэнды на прадпрыемствах, арганізацыях і установах, - але для гэтага трэба будзе атрымаць згоду кіраўніцтва.

 

На тэрыторыі Першамайскага раёна для агітацыйных матэрыялаў адведзеныя інфармацыйныя стэнды на ўчастках для галасавання, інфармацыйныя шчыты каля ЖЭУ. На прадпрыемствах  і рэкламных шчытах дарожна-эксплуатацыйнага прадпрыемства – на тых жа ўмовах, што і ў Ленінскім раёне. Для правядзення перадвыбарчай агітацыі кандыдатаў дазволілі выкарыстоўваць актавую залу Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, а таксама пляцоўку за крамай “Автомир”, якая знаходзіцца на скрыжаванні вуліц Мінскай і Арджанікідзэ. 

 

Трэба адзначыць, што упраўленню ўнутраных справаў Бабруйскага гарвыканкама даручана “забяспечыць ахову грамадскага парадку ў месцах правядзення сустрэч кандыдатаў у дэпутаты з выбаршчыкамі”. Мясцовыя дэмакраты, што ўжо ўдзельнічалі ў выбарах у мясцовы Савет адзначаюць, што раней міліцыянты на сустрэчах з выбаршчыкамі не прысутнічалі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international