ЗША заклапочаныя абмежаваннямі свабоды слова ў Беларусі

2010 2010-03-19T14:27:11+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/stiuart1.jpg

«Мы застаемся заклапочанымі абмежаваннямі свабоды слова і прэсы ў Беларусі, нас непакояць апошнія падзеі, звязаныя з ператрусамі ў кватэрах незалежных журналістаў», — заявіла былая амбасадарка ЗША ў Беларусі Карэн Сцюарт, якая цяпер з’яўляецца дарадцай намесніка сакратара Дзярждэпартамента ЗША.

Інтэрв’ю з ёй запісаў дырэктар беларускай службы Радыё «Свабода» Аляксандр Лукашук. Фрагменты гутаркі размешчаны на сайце «Свабоды».

«Як я ўжо сказала, нашы санкцыі супраць Беларусі застаюцца ў сіле, бо мы не бачым ніякага прагрэсу і ніякіх прычын, каб можна было гэтыя санкцыі перагледзець ці змякчыць», — заўважыла К. Сцюарт.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international