У Мінску помнікам завязалі раты на знак салідарнасці з журналістамі

Акцыі пратэста супраць атакі на незалежных журналістаў 18 сакавіка правялі ў Мінску актывісты «Еўрапейскай Беларусі».

Маладыя людзі, якія пратэставалі супраць ціску на незалежных журналістаў, завязвалі рот статуям, скульптурам і вешалі плакаты наступнага зместу: «У Беларусі забаронена казаць праўду»,«Не — ціску на незалежную прэсу!»,«Не хачу, каб зачынялі незалежныя сайты!»

Аналагічная акцыя прайшла ва ўкраінскім Луцку, паведамляе сайт «Freedom Fight».

Гэтымі днямі Маладыя Еўрапейскія Федэралісты праводзяць агульнаеўрапейскую акцыю за свабоду слова ў Беларусі. Каб звярнуць увагу грамадскасці на шматлікія парушэння правоў чалавека ў Беларусі, завязваюць рот статуям па ўсёй Еўропе.

Больш інфармацыі і фота — ТУТ

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Восточный корреспондент Свободу Алесю Беляцкому ! Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international