Магілёў: Рашэнне суда – у задавальненні скаргі адмовіць

2010 2010-03-18T21:32:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sud_skonchany.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння, 18 сакавіка, суд Кастрычніцкага раёна г.Магілёва другі дзень запар разглядаў скаргу арганізацыі БНФ “Адраджэнне” па пытанні неўключэння прадстаўнікоў ў склад выбарчых камісій, непаведамленні адміністрацыяй Кастрычніцкага раёна г.Магілёва аб даце, месцы і часе правядзення пасяджэння Прэзідыума адміністрацыіі і дыскрымінацыіі іх арганізацыі па палітычнай прыкмеце.

Праз суд арганізацыя намагалася адмяніць пастанову раённай адміністрацыі, якая зацвярджала склад участковых камісій і патрабавала сфарміраваць іх наноў, але ў прысутнасці прадстаўнікоў арганізацый, якія вылучылі туды сваіх актывістаў.

Вырак суда – у задавальненні скаргі адмовіць.

“Падчас першага дня суда, - гаворыць праваабаронца Барыс Бухель, - суд выявіў  парушэнне ў фарміраванні ўчастковай выбарчай камісіі № 100. У яе склад былі ўключаны двое прадстаўнікоў раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд міра». Пасля гэтага быў абвешчаны перапынак да наступнага дня”.

Старшыня абласной арганізацыі БНФ Зміцер Салаўёў адзначае, што суддзя запатрабаваў, каб раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд міра» прадставіла суду пратакол вылучэння сваіх прадстаўнікоў у камісію, бо выбарчае заканадаўства забараняе, каб двое прадстаўнікоў адной арганізацыі працавалі ў адной камісіі.

“Сёння быў прадастаўлены пратакол, - гаворыць Барыс Бухель, - у якім было пазначана, што насамрэч ад ГА «Беларускі фонд міра» вылучаны адзін чалавек. Другі чалавек вылучаны ад БРСМ. То бок адбылася тэхнічная памылка, і адміністрацыя Кастрычніцкага раёна будзе падаваць інфармацыю ў газету, якая надрукавала спісы членаў участковых выбарчых камісій, аб удакладненні складу выбарчай камісіі №100”.

Грамадскія актывісты рашэннем суда незадаволены і збіраюцца падаваць скаргу.

Трэба адзначыць, што ва ўчастковых камісіях на Магілёўшчыне няма ніводнага  прадстаўніка ад апазіцыі.

“Правабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international